Альмерыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альмерыяmap
Remove ads

Альмеры́я (ісп.: Almería) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі. Насельніцтва 190013 чалавек (на 2010 год).

Хуткія факты Краіна, Аўтаномная супольнасць ...
Remove ads

Геаграфія

Горад размешчаны на паўднёвым усходзе іспанскага ўзбярэжжа Міжземнага мора. Плошча 295 км².

Клімат

Больш інфармацыі Клімат Альмерыі, Паказчык ...
Remove ads

Гісторыя

У наваколлях Альмерыі выяўлена вялікая колькасць археалагічных помнікаў, у тым ліку паселішча Лос-Мільярэс, што дало назву аднайменнай археалагічнай культуры. Раней, у эпоху неаліту тут існавала альмерыйская культура.

Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаванню для ўмацавання міжземнаморскай абароны халіфата.

У гэты перыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасля драбнення Кордаўскага халіфата Альмерыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шаўковая прамысловасць, заснаваная на насаджэнні тутавых дрэваў і сухім ландшафце правінцыі, зрабіла Альмерыю яшчэ больш заможным месцам.

Горад быў некалькі разоў абложаны падчас спрэчкі эміраў Гранады і Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі хрысціянамі, закліканымі ў Другі крыжовы паход Папам Яўгенам III. З гэтай нагоды Альфонса VII, на чале змяшаных сіл каталонцаў, генуэзцаў, пізанцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмерыю ў кастрычніку 1147 года.

На працягу дзесяцігоддзя, аднак, Альмерыя зноў перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагоддзя горад канчаткова ўвайшоў у склад хрысціянскай краіны. Альмерыя здалася каталіцкім манархам, Фернанда і Ізабеле, 26 снежня 1489 года.

13 мая 1937 года паблізу Альмерыі падарваўся на міне брытанскі эсмінец HMS Hunter.

Remove ads

Спорт

У горадзе ёсць футбольны клуб «Альмерыя», які гуляе ў Ла Лізе.

Гарады-пабрацімы

Фатаграфіі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads