Алеся Александровіч
беларуская літаратуразнаўца і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́ся Александро́віч, поўнае імя Алякса́ндра Іва́наўна Александро́віч (12 ліпеня 1904, Мінск — 25 жніўня 1947, Мінск) — беларуская літаратуразнаўца і педагог. Сястра паэта Андрэя Александровіча, жонка Міхася Мароза[1].
Remove ads
Біяграфія
Алеся Александровіч прымала актыўны ўдзел у рабоце «Беларускай хаткі», вядомага беларускага нацыянальнага асяродку. Як пазней адзначала Алеся ў анкеце пры паступленні ў БДУ[1], яна на працягу некалькіх гадоў спявала ў Беларускім народным хоры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Тэраўскага, куды прыцягнула і свайго брата Андрэя[2]. Слухаць сольнае выкананне Алесі вельмі любіў Янка Купала[1]. Яна спявала песні ў апрацоўцы Дзмітрыя Агрэнева-Славянскага «Чалавек жонку б’е», а таксама «Каля хацінкі». Як успамінаў Кастусь Пуроўскі, мела поспех песня на словы Купалы «Шумныя бярозы», якую выконвалі Алеся Александровіч, Ганна Бялькевіч і Язэп Васілеўскі[1].
У 1920 годзе прымала ўдзел у рабоце клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі. З 1920 года — у менскім Беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-1). Сябравала з Міхасём Чаротам і ў 1921 годзе стала першай выканаўцай ролі Алесі ў музычнай драме Міхася Чарота «На Купалле» ў БДТ-1[3][4], гэтая роля была напісаная адмыслова для яе[1].
Акцёр і тэатральны дзеяч Яўген Рамановіч пісаў[5], што
![]() |
[Алеся Александровіч] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай з непараўнанай дзявочай абаяльнасцю і рэдкім па чысціні лірычным сапрана. Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленнем беларускай дзяўчыны, якая нібы сышла са старонак паэзіі Янкі Купалы. | ![]() |
У 1928 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Працавала ў аддзеле рэкамендацыйнай бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (1934—1936). Склала падручнікі «Родная краіна» (пазней «Роднае слова») для 4-га класа (было 13 выданняў, 1945—1957), «Кніга для чытання ў першым класе» (4 выданні, 1934—1937). Перавыдаваліся «Хрэстаматыя па літаратуры» для 3-га і 4-га класаў (1938—1941, сум. з О. Селіванавай) і чытанне для 7-га класа «Родная літаратура» (1945—1947)[3].
У 1937 годзе праз палітычныя рэпрэсіі арыштаваны муж Міхаіл Мароз (памёр у 1946 годзе ў Яраслаўскай вобласці).
Пасля вайны яна працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы[6]. Пісала артыкулы, уступныя словы да выданняў, успаміны пра Янку Купалу, Цётку, Францішка Багушэвіча, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова і інш. Перакладала на беларускую мову кнігі для дзяцей[3].
Памерла 25 жніўня 1947 года ў Мінску праз анкалогію. Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска[7].
Remove ads
Сям’я

У шлюбе з палітыкам Міхаілам Марозам (1893—1946). Дзеці:
- Міхаіл (1924—1991), вайсковец;
- Андрэй (1930—1995), радыёфізік.
Алеся Александровіч і Янка Купала
Знаёмая з Янкам Купалам з пачатку 1920-х гадоў. Часта бывала на кватэры паэта. Улетку 1933 года на яе запрашэнне Купала з жонкай адпачываў у Капылі ў доме Марозаў, бацькоў мужа Александровіч. Складальнік жыццёвага і творчага летапісу Янкі Купалы да 1917 года. Аўтарка ўспамінаў пра Купалу[6].
Творы
- «Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала)» («Савецкі селянін», 9 снежня 1945 года).
- «Сябра моладзі» («Сталинская молодежь», 29 чэрвеня 1945 года).
- «Аб дакастрычніцкай творчасьці Янкі Купалы» (часопіс «Полымя», 1947, № 6).
- «Паэма Янкі Купалы „Адвечная песня“ ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі» (часопіс «Беларусь», 1947, № 6).
- Успаміны ў зборніку «Янка Купала», Мн, 1952.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads