Аляксандр Іванавіч Быліна
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Быліна (нар. 26 сакавіка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе мінскага «Дынама».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах, потым гуляў за «Шахцёр» і «Граніт». З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», у 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскага клуба.
У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро», дзе стаў іграком асновы. Выступаў на пазіцыі флангавага (левага або правага) абаронцы. Ліпень 2013 года прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У слуцкім клубе стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[2].
З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з «Зоркай-БДУ». У красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У «Зорцы-БДУ» быў іграком асновы.
У студзені 2016 года вярнуўся ў «Слуцк»[4], дзе зноў стаў выступаць у якасці левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].
У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а ў сакавіку — з клубам «Ашмяны-БДУФК». Аднак пазней, пасля таго як «Крумкачы», не атрымаўшы ліцэнзіі для ўдзелу ў Вышэйшай лізе, заявіліся ў Другую, Быліна зноў далучыўся да сталічнай каманды[6]. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У пачатку сезона 2019 амаль не з’яўляўся на полі, з ліпеня стаў часцей выхадзіць у складзе. У студзені 2020 года пакінуў НФК[8].
У лютым 2020 года стала вядома, што Аляксандр Быліна пачынае працаваць у структуры мінскага «Дынама» ў якасці селекцыянера[9].
У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе, правёў 1 матч.
Remove ads
Трэнерская кар’ера
У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера-аналітыка[10].
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2007
Уладальнік Кубка Беларусі: 2005
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
