Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. 1965, у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013).

Хуткія факты Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.

З 1986 года ў органах пагранічнай службы.

Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй.

Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе.

Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК.

2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]

2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.[2]

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн Чырвонага Сцяга
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
  • Медаль «За баявыя заслугі»
  • Медаль «За бездакорную службу» I ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» II ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads