Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка

Заолаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка
Remove ads

Аляксандр Канстанцінавіч Мардві́лка (15 лютага 1867(1867-02-15)[1], Сталовічы, Мінская губерня[2]12 ліпеня 1938(1938-07-12)[3][2], Ленінград) — расійскі, беларускі[5] і савецкі заолаг.

Хуткія факты Аляксандр Канстанцінавіч Мардвілка, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся Аляксандр Мардвілка 15 лютага 1867 года ў мястэчку Сталовічы (цяпер — тэрыторыя Беларусі). Бацька служыў псаломшчыкам. Скончыў у 1889 годзе Мінскую духоўную семінарыю і ў той жа год паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. У 1893 годзе скончыў курс з залатым медалём за сачыненне пра тлей. Пасля заканчэння ўніверсітэта быў асістэнтам Мікалая Віктаравіча Насонава. З 1896 па 1898 год знаходзіўся ў навуковых камандзіроўках у Неапалі, Марселі і Вілафранцы, затым вярнуўся ў Варшаўскі ўніверсітэт. У 1901 годзе абараніў магістарскую дысертацыю ў Кіеўскім універсітэце. У 1906—1908 гадах вывучаў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. У 1908—1909 гадах выкладаў у Маскве на Вышэйшых жаночых медыцынскіх курсах і ў МДУ. У 1909 годзе жыў у Пецярбургу, затым у Маскве, і 1911 годзе зноў вярнуўся ў Пецярбург; працаваў у Заалагічным музеі Імператарскай акадэміі навук (пазней — Заалагічным інстытуце АН СССР) у Санкт-Пецярбургскім універсітэце і Агранамічным інстытуце.

У 1918 годзе па чарзе з іншымі заолагамі выконваў абавязкі дырэктара і старшыні Савета Заалагічнага музея Акадэміі навук[6].

У 1925 годзе атрымаў прэмію імя П. П. Сямёнава-Цяншанскага. У 1934 годзе атрымаў ступень доктара заалогіі[7][8].

Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жонка (у дзявоцтве Аўсянкіна) Марыя Іванаўна — дачка святара, да замужжа была школьнай настаўніцай у сяле Дубкі Астроўскага павета Пскоўскай губерні. Меў чацвёра дзяцей, з іх Таццяна Мардвілка (1905—1985) стала буйным палеантолагам, стратыграфам, кандыдатам геолага-мінералагічных навук[9].

Навуковыя дасягненні

Аўтар 85 навуковых публікацый[10]. Апісаў мноства таксонаў тлей. Зрабіў першую фаўністычную зводку па складзе тлей Савецкага Саюза. Абагульніў палеанталагічныя звесткі па тлях і зрабіў здагадку пра іх з’яўленне ў ніжняй юры. Распрацаваў тэорыю эвалюцыі жыццёвых цыклаў тлей. Высветліў ролю каляанальных валаскоў тлей у прыстасаванні да сімбіёзу з мурашкамі[7][8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads