Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (24 ліпеня 1854, Пенза — 24 красавіка 1926, Масква) — расійскі пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, філолаг, прафесар гісторыі рускай літаратуры, член-карэспандэнт Імператарскай акадэміі навук (1904).
Remove ads
Біяграфія
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі нарадзіўся 24 ліпеня 1854 года у сям’і святара ў горадзе Пенза.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пензенскай семінарыі.
У 1872 годзе паступіў у Казанскі ўніверсітэт, пасля заканчэння курса ў 1876 годзе некаторы час складаўся выкладчыкам Сімбірскай гімназіі , але неўзабаве быў адкамандзіраваны на казённы рахунак у Маскву для архіўных заняткаў.
У 1882 годзе за даследаванне «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев, их литературные труды и идеи в древней Руси» (СПб., 1882) атрымаў у Казанскім універсітэце ступень магістра рускай славеснасці і тады ж быў абраны гэтым універсітэтам дацэнтам па гэтай кафедры, а 1 кастрычніка 1884 года прызначаны экстраардынарным прафесарам.
А. С. Архангельскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона.
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі памёр 24 красавіка 1926 года ў горадзе Маскве ва ўзросце сямідзесяці аднаго года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы прысвечаны старажытнай рускай літаратуры, рускай літаратуры ХIХ стагоддзя і тэатру XVII—XVIII стагоддзяў. У кнізе «Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII вв.» (1888) даследуе беларускую літаратуру. Разглядаў барацьбу з каталіцызмам на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і іншых гарадах) і кнігадрукавання ў славян (ад Швайпольта Фіёля і Францыска Скарыны), прыводзіць спіс беларускіх кніг 14-16 стагоддзяў[1].
На фоне палітычнай, грамадскай, культурнай і рэлігійнай барацьбы таго часу даследуе творы палемічнай літаратуры («Апокрысіс» Х. Філалета, «Фрынас» М. Сматрыцкага, «Палінодзію» З. Капысценскага , «Перастрогу» невядомага аўтара) заходне-рускіх прапаведнікаў, кнігі навучальнага характару (Л. Зізанія, П. Бярынды, М. Сматрыцкага)[1].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев», СПб, 1882
- «В. А. Жуковский». Казань, 1883
- «Древне-славянское евангелие». Воронеж, 1883
- «ХVII век в истории русской литературы», СПб, 1884
- «Театр допетровской Руси» (Казань, 1884),
- «Святые Кирилл и Мефодий и совершенный ими перевод Святого Писания» (Казань, 1885)
- «Пушкин в его произведениях и письмах», Казань, 1887
- «Творения отцов церкви в древнерусской письменности». (Казань, 1889—1891. [Вып.] 1—4).
- Из лекций по истории русской литературы: «Литература домонгольской Руси XI — половина XIII века» (Казань, 1903).
- Из лекций по истории русской литературы: «Образование и литература Московского государства конца XV—XVIII века» (2-е изд. Казань, 1898—1901). Вып. 1—3; 1913. Вып. 4.
- «Пушкин в Казани» (Казань, 1899),
- «Введение в историю русской литературы» (Пг., 1916. Т. 1: История литературы как наука)[2].
- Труды академика А. Н. Пыпина в области истории русской литературы // Журнал Министерства народного просвещения. 1904. № 2. С. 73—128.
Зноскі
- Архангельский Александр Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
- Архангельский, Александр Семенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads