Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў

дзеяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі (нар. 1989) From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў
Remove ads

Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў (руск.: Александр Сергеевич Лукьянов; нар. 10 чэрвеня 1989, Магілёў) — дзеяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (з 13 жніўня 2021). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт[1].

Хуткія факты Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў, Род дзейнасці ...

Член Савета Рэспублікі 8-га склікання[2]. Уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за незаконныя дэпартацыі і перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей у часе ўварвання Расіі ва Украіну[3].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1989 года ў горадзе Магілёў[1]. Маці была намесніцай дырэктара кампаніі «Пажспецсэрвіс», якая ажыццяўляе праектаванне сістэм пажарнай сігналізацыі. Бацька — дырэктар гэтай арганізацыі і пенсіянер МНС[4].

У 2007—2021 гадах служыў у органах і падраздзяленнях МНС, пайшоў у запас у званні маёра запасу[4]. У 2011 годзе скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС па спецыяльнасці «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый». Пазней атрымаў ступені магістра і кандыдата тэхнічных навук ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС[1]. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў выкладчыкам Камандна-інжынернага інстытута МНС; старшым інспектарам сектара міжнароднага супрацоўніцтва Універсітэта грамадзянскай абароны МНС; начальнікам аддзела даследаванняў у галіне ліквідацыі надзвычайных сітуацый цэнтра навукова-даследчай працы Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС[1].  

Член БРСМ. З 2018 года прадстаўляў БРСМ у Моладзевай палаце пры Парламенцкім сходзе Беларусі і Расіі. 13 жніўня 2021 года абраны першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ[5][1].

У 2022 годзе разам з прарасійскімі актывістамі ўдзельнічаў у закрыцці бара «Каліноўскі» ў Мінску, што было часткай кампаніі па змаганні з асобай Кастуся Каліноўскага[6].

У 2023 годзе разам з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам наведваў акупаваныя Расіяй украінскія тэрыторыі Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].  

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Магілёўскага і Чавускага раёнаў)[7]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1]. Член партыі «Белая Русь»[8].

Уваходзіць у склад саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі, савета па справах моладзі дзяржаў — удзельнікаў СНД, назіральнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, Міжведамаснага савета па адзіным дні бяспекі МНС[1].  

Remove ads

Удзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Разам з фондам Аляксея Талая ўдзельнічаў у незаконных дэпартацыях і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей у часе ўварвання Расіі ва Украіну, за што ў чэрвені 2024 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. У ліпені 2024 года да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя[9], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[10]. У лютым 2025 года Аўстралія далучылася да санкцый супраць Лук’янава[11].

Remove ads

Палітычныя погляды

Развівае культ асобы Аляксандра Лукашэнкі, паводле яго «Лукашэнка — нацыянальны лідар і герой, асоба гістарычнага маштабу! Гарант міру не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім рэгіёне»[4].

Заклікае працягваць палітычныя рэпрэсіі супраць апанентаў Лукашэнкі: «Тэрарыстаў, экстрэмістаў, змагарскае паскуддзе, здраднікаў і ворагаў народа будзем выпальваць жалезам»[4].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III ступені, «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый», юбілейнай медалём «160 гадоў пажарнай службе Беларусі», нагрудным знакам МНС «Выдатнік», а таксама ганаровымі граматамі Следчага камітэта, Міністэрства адукацыі, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, граматай МНС[1].  

Асабістае жыццё

Жонка — Маргарыта Лук’янава, займаецца арганізацыяй дзіцячых свят ва ўласным клубе Danakids, ёсць дачка Мілана[4].

Сябруе з Дзмітрыем Баскавым, хакейным функцыянерам і асобай, набліжанай да Аляксандра Лукашэнкі[4].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads