Рыгор Барысавіч Эйдзінаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Барысавіч Эйдзінаў
Remove ads

Рыго́р Бары́савіч Эйдзі́наў (28 жніўня (10 верасня) 1908, Баку — 2 мая 1977, Масква) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[2].

Хуткія факты Рыгор Барысавіч Эйдзінаў, Намеснік старшыні Савета Міністраў БССР ...

Член ЦК КП(б)Б (1940—1949), член Бюро ЦК КП(б)Б (1940—1947), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1940—1951), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950)[2].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 жніўня (10 верасня) 1908 года ў Баку.

Скончыў Інстытут падрыхтоўкі кадраў пры Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (1933), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958).

З 1928 года на партыйнай і камсамольскай працы ў Маскве, Маскоўскай вобласці і на Паўночным Каўказе.

У 1935 годзе быў пераведзены ў БССР, начальнік палітаддзела Асвейскай МТС, другі сакратар Шклоўскага, першы сакратар Кармянскага РК КП(б)Б, намеснік кіраўніка Белдзяржкіно, намеснік начальніка ўпраўлення кінафікацыі пры СНК БССР.

З 1938 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык культасветаддзела, а пасля аргінструктарскага аддзела.

24 сакавіка 1940 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання ад Клецкай акругі Баранавіцкай вобласці.

22 снежня 1940 года III пленумам быў абраны трэцім сакратаром ЦК КП(б)Б, 26 сакавіка 1941 года быў абраны сакратаром па авіяцыйнай прамысловасці, а 26 жніўня 1943 года стаў намеснікам сакратара ЦК КП(б)Б па прамысловасці Уладзіміра Маліна і загадчыкам прамысловым аддзелам ЦК КП(б)Б.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе ўзначальваў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, якая кіравала партызанскім рухам на тэрыторыі Віцебскай і паўночных раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей, з верасня 1942 года — першы намеснік начальніка БШПР.

У чэрвені 1944 года быў прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР і намеснікам старшыні СНК БССР. У лютым 1946 года вызвалены ад абавязкаў старшыні Дзяржплана. Ізноў прызначаны на гэтую пасаду ў чэрвені 1946 года. Вызвалены ад яе ў красавіку 1947 года.

З 1948 года ў Савеце Міністраў РСФСР.

З 1967 да 1977 года з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў РСФСР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў.

Памёр 2 мая 1977 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Remove ads

Узнагароды

15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў ураду па развіццю партызанскага руху ў Беларусі і дасягнутыя поспехі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 красавіка 1947 г. «Аб вызваленні таварышча Эйдзінава Р. Б. ад абавязкаў Намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР»
  2. Эйдинов Григорий Борисович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 707. — 737 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads