Аляксей Пятровіч Казлоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Казлоў (нар. 11 ліпеня 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Аляксей Казлоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Мінска», з 2008 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда». З цягам часу замацаваўся на пазіцыі флангавага абаронцы. У сезоне 2013 года быў выцеснены адтуль Аляксеем Панкаўцом і Анры Хагушам і стаў гуляць на флангу паўабароны.

У студзені 2014 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе замацаваўся ў аснове. Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца ці левы паўабаронца.

Па заканчэнні сезона 2014 меў намер пакінуць Бабруйск[3]. У студзені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Жэтысу», аднак беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым вярнуўся ў «Белшыну»[5] і пачаў у клубе сезон 2015. У сезоне 2015 заставаўся асноўным абаронцам каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе дынамаўцаў, аднак, амаль не гуляў, прапусціўшы большую частку сезона 2016 з-за траўмы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7].

У студзені 2017 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[8]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага іграка каманды, выступаў у якасці левага або правага абаронцы, у другой палове сезона з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Нафтан» і ў пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», якую пакінуў у жніўні таго ж года[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[10].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Ігрок алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпіядзе 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads