Аляксей Мануэлевіч Рыас

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Мануэлевіч Рыас
Remove ads

Аляксей Рыас (нар. 14 мая 1987, Мінск) — беларускі футбаліст перуанскага паходжання, абаронца і паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2018).

Хуткія факты Аляксей Рыас, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.

У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[5]. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.

У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў з-за траўм. У снежні 2019 года стала вядома, што Рыас пакідае БАТЭ[6].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. У сезоне 2020 трывала выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 года быў пераведзены ў дубль[8] і перастаў з’яўляцца на полі. Большую частку сезона 2021 правёў у дублі, толькі з верасня зноў стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].

У ліпені 2022 года далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе[10], дзе выступаў да канца сезона 2022.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу[11], але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).

Сям’я

Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads