Сяргей Міхайлавіч Балановіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Міхайлавіч Балановіч
Remove ads

Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).

Хуткія факты Сяргей Балановіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».

У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.

7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»[5]), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[6].

У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар»[7], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[8], дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[9].

У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб[10]. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ[11], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба[12]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк»[13], а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[14]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з «Макслайнам»[15], які пераехаў у Віцебск. У лютым 2024 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[16].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads