Амброзій Кастравіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амброзій Самуэль Кастравіцкі (1871—1937) — лекар, беларускі грамадскі дзеяч, брат Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца).
Remove ads
Біяграфія
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінер.
Нарадзіўся ў 1871 годзе ў сям’і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька Караль удзельнічаў у паўстанні 1863—1864, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Амброзій Кастравіцкі быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, Оштарпамі, Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (з роду Вайніловічаў).
Амброзій Кастравіцкі нарадзіўся ў Цывінску, што ў Сібіры. У 1874 сям’і дазволена вярнуцца на Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям’я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы Прымагілле каля Койданава. Там хутка памер бацька Амброзія.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу і медыцынскае аддзяленне Маскоўскага ўніверсітэта (1897).
У 1901—1920 Кастравіцкі працаваў лекарам у Лідзе, Свянцянах і Мінску. Ажаніўся з каталічкай Марыяй Багушэўскай (1875 г.н.). Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, сябраваў з Вацлавам Іваноўскім, уваходзіў у «Круг беларускай народнай прасветы і культуры», фінансаваў выданне літаратурных твораў на беларускай мове.
Амброзій Кастравіцкі ў 1916—1917 гадах удзельнічаў у мінскім аддзеле Камітэта дапамогі ахвярам вайны, згадваецца, што ў сакавіку 1917 доктар Кастравіцкі быў старшынём З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску[2], але магчыма гаворка ідзе пра яго брата Казіміра[3].
У кастрычніку 1918 жыў у Лідзе, разам з сынам Самуэлем (1902 г.н.) з’яўляўся сябрам польскай Самаабароны. Удзельнік баявых дзеянняў пад Шчучынам.
З лета 1920 жыў у Варшаве, у 1925 атрымаў гаспадарку ў Белагрудзе, пад Лідай.
Памёр у 1937 годзе, пахаваны ў Белагрудзе. 10 лютага 1940 года ўдава, дочкі Марыя (1904 г.н.) і Хрысціна (1906 г.н.) былі дэпартаваныя ў Азіяцкую частку СССР, рэабілітаваная ў 1996[4].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads