Ангеліна Сяргееўна Калініна

ўкраінская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Ангеліна Сяргееўна Калініна
Remove ads

Ангелі́на Сярге́еўна Калі́ніна (нар. 7 лютага 1997 года, Новая Кахоўка, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца 19 турніраў ITF (з іх 16 у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2014); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2014); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2013); пераможца тэніснага турніру юнацкай Алімпіяды ў парным разрадзе, экс-восьмая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

Хуткія факты Ангеліна Калініна, Нарадзілася ...

У перыяд з 2022 па 2023 год Ангеліна Калініна валодала званнем першай ракеткі Украіны, якое з 2012 года належала Эліне Світолінай, якая на той час сышла ў дэкрэт[4].

Remove ads

Агульная інфармацыя

Ангеліна нарадзілася ў спартыўнай сям'і. Маці — Галіна Калініна — з’яўлялася трэнерам тэнісісткі. Спартсменка прыйшла ў тэніс у 5 гадоў па пратэкцыі бабулі.

Некаторы час Ангеліна жыла ў Маскве ў сувязі з занятасцю бацькоў. У 2008 годзе сям’я Калініных пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Кіеў. Ангеліна атрымоўвае магчымасць праводзіць трэніроўкі на кортах «Акварыума»[5].

З 2021 года трэнерам Ангеліны з’яўляецца муж Антон Карчэўскі[6]. Раней працавала з Уладзімірам Плаценікам (2018—2019 гады) і Дынарай Сафінай (2017 год). У юніёрскія гады яе трэніраваў Дзмітрый Мазур[7].

Remove ads

Спартыўная кар’ера

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 52 343
2021 52 389
2020 162 485
2019 181 310
2018 110 426
2017 157 356
2016 527 638
2015 148 300
2014 268 441
2013 561 764

Выступленні на турнірах

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads