Андрэй Брахоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Брахоцкі (польск.: Andrzej Brochocki; 2 сакавіка 1895 — 17 лістапада 1976) — польскі вайсковы і грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1895 годзе ў Малым Мажэйкаве (зараз — Лідскі раён) у шляхецкай сям’і, сын Уладзіслава Тамаша Брахоцкага. У 1914 годзе скончыў Першую Віленскую класічную гімназію. У тым жа годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Рыжскай палітэхнікі. У 1915 годзе разам з палітэхнікай эвакуаваўся ў Маскву.
У 1916 годзе быў прызваны ў расійскае войска і скіраваны на фронт. У 1918 годзе ўступіў у афіцэрскі легіён Першага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага. Летам 1918 года вяртаецца на радзіму і ў лістападзе актыўна ўключаецца ў дзейнасць па фарміраванні Шчучынскай польскай Самаабароны. У далейшым служыў у Войску Польскім і арміі Сярэдняй Літвы.
У 1921 годзе дэмабілізаваўся і паступіў на водны факультэт Варшаўскай палітэхнікі. Пасля завяршэння вучобы і атрымання ў 1927 годзе тытула інжынера цягам чатырох гадоў працаваў у галіне меліярацыі. З 1931 года гаспадарыў у спадчынным маёнтку Малое Мажэйкава, дзе пабудаваў у 1938 годзе спіртзавод. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, працаваў у земскім судзе і ўваходзіў у раду мясцовых землеўласнікаў, матэрыяльна дапамагаў Віленскаму таварыству сяброў навукі.
З пачаткам Другой усясветнай вайны быў мабілізаваны ў войска. Трапіў у лагер для інтэрнаваных у Літве, потым быў вязнем савецкіх лагераў для ваеннапалонных у Беластоку і Брэсце. Пасля вайны рэпатрыяваўся ў Польшчу.
Быў узнагароджаны ордэнам «Virtuti Militari» 5-й ступені і «Крыжам Заслугі Сярэдняй Літвы».
Напісаў кнігу «Dzieje samoobrony w Szczuczynie Nowogródzkim: rok 1918-19» (выдадзена ў Вільні ў 1936 годзе). Пакінуў па сабе рукапіс успамінаў «На пераломе дзвюх эпох: нататкі абшарніка».
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads