Андрэй Аляксеевіч Раўкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Аляксе́евіч Раўко́ў (нар. 25 чэрвеня 1967, в. Равякі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-лейтэнант (2015). Міністр абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2020 гадах. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2020).
Remove ads
Біяграфія
У 1984 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1988 годзе з адзнакай і залатым медалём — Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе з адзнакай і залатым медалём — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе з адзнакай — ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
З 1988 па 1997 гады прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна.
З 1999 па 2003 гады ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і камандзіра базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.
З 2005 па 2012 гады займаў пасады камандзіра асобнай мабільнай брыгады, начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання.
З лістапада 2012 года па лістапад 2014 года — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].
У 2014 годзе па 26-й Лядзішчанскай акрузе быў абраны дэпутатам Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад горада Барысава.
20 студзеня 2020 года прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].
3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].
19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Азербайджане[5]. 14 студзеня 2025 г. быў вызвалены ад пасады.[6]
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
31 жніўня 2020 года Раўкоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[7]. 6 лістапада 2020 года Раўкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам, нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання дзяржаўнага апарату ў выніку прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[9].
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], а 11 снежня — і Швейцарыя[11]. Акрамя таго, 6 лістапада Раўкоў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[12] і Канады[13].
Remove ads
Воінскія званні
- Палкоўнік (26 мая 2004).
- Генерал-маёр (22 лютага 2011)[14].
- Генерал-лейтэнант (7 мая 2015)[15].
Зноскі
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2020 года № 328 «Об А.А.Равкове»(недаступная спасылка). pravo.by (4 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 5 верасня 2020.
- Равков — новый посол Беларуси в Азербайджане(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 8 верасня 2021.
- Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс . Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
- Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
- Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Урад Вялікабрытаніі . Праверана 8 верасня 2021.
- Belarus sanctions (англ.). Урад Канады (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads