Андрэй Уладзіміравіч Праневіч
беларускі фехтавальшчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч Праневіч (нар. 5 жніўня 1983, Рудзенск, Мінская вобласць) — беларускі фехтавальшчык-калясачнік на шпагах і шаблях. Чэмпіён летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года.
Remove ads
Біяграфія і кар’ера
Ураджэнец Рудзенска, ва ўзросце аднаго года з бацькамі пераехаў у вёску Салонікі Полацкага раёна. У 1993 годзе ў час гульняў на будоўлі зламаў пазваночнік, пасля чаго атрымаў інваліднасць I групы[1].
Спачатку гуляў у тэніс у Полацкім клубе інвалідаў, у 2008 годзе пачаў займацца паралімпійскім фехтаваннем пад кіраўніцтвам С. Я. Сушчына[1]. З 2011 года ўваходзіць у склад Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па фехтаванні на інвалідных калясках[1].
У 2013 годзе — сярэбраны прызёр Чэмпіяната Беларусі, у 2016 годзе — чэмпіён Беларусі[2].
У 2014 годзе паспяхова выступіў на міжанродных спаборніцтвах: у студзені заняў 2-е месца на этапе Кубка свету ў Германіі, у сакавіку — 3-е месца на этапе Кубка свету ў Італіі, у чэрвені — 1-е месца на Чэмпіянаце Еўропы ў Францыі, у жніўні — 2-е месца на этапе Кубка свету ў Польшчы.
На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Эгеры выйграў бронзавы медаль у індывідуальным фехтаванні на шпагах[2].
Выступаючы на XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняў першае месца ў фехтаванні на шпагах, абгуляўшы іракскага фехтавальшчыка Алі Амара з лікам 15:14[2]. Андрэй Праневіч стаў першым беларускім паралімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
У 2018 годзе — сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы, у 2019 годзе — бронзавы прызёр Чэмпіяната свету ў Карэі.
На пачатак 2021 года займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу сярод спартсменаў па паралімпійскім фехтаванні.
На XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа выступаў у фехтаванні на шпагах і шаблях. У матчы за бронзу на шпагах прайграў брытанскаму спартсмену Дзімітру Куцью і заняў 4-е месца, у спаборніцтвах на шаблях завяршыў выступленне паразай у 1/8 фінале і заняў выніковае 10-е месца[3].
Жыве ў Полацку. Студэнт гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[4]. Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.
Remove ads
Узнагароды і званні
Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2016). Удастоены званняў ганаровага грамадзяніна Полацка (2017), «Чалавек года Віцебшчыны-2016» і «Чалавек года Полаччыны-2014»[4].
Зноскі
- Мастер спорта международного класса по фехтованию на инвалидных колясках Андрей Праневич – о жизни, золоте и любви (руск.). Республиканская ассоциация инвалидов-колясочников (28 красавіка 2021). Праверана 22 верасня 2021.
- Андрей Праневич: Я просто ехал фехтовать... (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (26 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
- Олимпиада. Паралимпиада. Андрей Праневич не сумел завоевать бронзу в фехтовании на колясках (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (26 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
- Паралимпийский чемпион Андрей Праневич рассказал о подготовке к Играм в Токио-2020, детской травме и безбарьерной среде в Полоцке (руск.). Віцьбічы (10 красавіка 2019). Праверана 22 верасня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads