Андрэй Якаўлевіч Варанчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Якаўлевіч Варанчу́к (19152007) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Хуткія факты Андрэй Якаўлевіч Варанчук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Андрэй Якаўлевіч Варанчук нарадзіўся 15 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Горваль (цяпер — у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў няпоўнай сярэдняй школы, затым у 1932 годзе — Рэчыцкі педагагічны тэхнікум. У 1938 годзе Варанчук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе[1]. У 1939 годзе скончыў артылерыйскую школу ў Куйбышаве[2].

У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у званні лейтэнанта камандаваў батарэяй 236-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[3].

15-17 кастрычніка 1943 года батарэя Варанчука спрыяла пераправе палка праз Дняпро у раёне Лоева Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1]. Агнём яе гармат было знішчана 5 агнявых пунктаў праціўніка[1]. На захопленым на заходнім беразе ракі плацдарме батарэя адбіла чатыры моцныя контратакі. У баі Варанчук атрымаў раненне і кантузію, але поля бою не пакінуў. Ён асабіста падбіў гранатай танк. Пасля бою ён быў знойдзены санітарамі і адпраўлены ў шпіталь[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму на яго правым беразе» лейтэнант Андрэй Варанчук быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1615[3].

Пасля лячэння Варанчук атрымаў адпачынак, пасля чаго вярнуўся ў строй. У баях на Вісле ён быў цяжка паранены і больш у баявых дзеяннях удзелу не прымаў. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. У 1947 годзе Варанчук скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, пасля чаго служыў афіцэрам-выхавальнікам у Кіеўскім сувораўскім ваенным вучылішчы. У 1960 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас[1].

У 1965 годзе Варанчук скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Да 1985 года на выкладчыцкай рабоце[2]. Працаваў дырэктарам школы[1][2]. Пражываў у Кіеве. Памёр 21 студзеня 2007 года, пахаваны на Зверынецкіх могілках Кіева[3].

Remove ads

Узнагароды

Быў ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3].

Зноскі

  1. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. 50 000 экз. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads