Анжаліка Мельнікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анжаліка Мельнікава
Remove ads

Анжаліка Мельнікава, па нараджэнні Бялевіч (нар. 12 лютага 1988, Нясвіж[1]) — беларуская спецыялістка ў галіне камунікацыі, перакладчыца-рэферэнт, палітычная актывістка.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 12 лютага 1988 года ў Нясвіжы[1]. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, а таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт[2].

Да 2018[1] года працавала намесніцай генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь»[3], пасля пайшла ў дэкрэтны адпачынак[1].

У 2020 годзе Мельнікаву двойчы затрымлівалі на пратэстах у Беларусі, з гэтай прычыны яна з сям’ёй з’ехала з краіны[1]. Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі далучылася да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення як каардынатарка праектаў[2].

На выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання была па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фарміраваннем»[4]. Выбрана спікеркай Каардынацыйнай рады[1].

Знікненне

Увечары 28 сакавіка 2025 года сябры Анжалікі паведамілі пра яе знікненне. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязі з Мельнікавай няма з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Па інфармацыі польскіх сілавікоў, яна пакінула Польшчу за некалькі тыдняў да таго. Праз яе праходзілі гранты Каардынацыйнай рады, перад знікненнем яна паведамляла пра хуткае атрыманне траншу памерам каля 100 тысяч еўра[5].

27 сакавіка Павел Латушка падаў афіцыйны зварот у камендатуру паліцыі Варшавы[pl] ў сувязі са знікненнем Анжалікі і яе дачок. Ён адзначаў, што нефармальна інфармаваў паліцыю за «дзень-два» да 27 сакавіка. Асабіста ён бачыў Анжаліку ў канцы лютага ў офісе.

Паводле польскай паліцыі, Мельнікава ў канцы лютага вылецела за межы Шэнгена, у Лондан (Вялікабрытанія), з дзвюма дочкамі. Былы муж Анжалікі выехаў з Польшчы ў Беларусь аўтобусам 23 сакавіка.

НАУ самастойна вызначыў, што мабільная прылада Мельнікавай была лакалізавана на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка. Пры гэтым адзін з яе гаджэтаў яшчэ 18 сакавіка знаходзіўся ў Варшаве.

4 красавіка сузаснавальнік ініцыятыў ByHelp і BySol Аляксей Лявончык, які жыве ў Вялікабрытаніі, падаў заявы аб знікненні Мельнікавай у паліцыю Лондану[en] і ў нацыянальнае крымінальнае агенцтва Вялікабрытаніі[en]. У прэс-службе лонданскай паліцыі 8 красавіка паведамілі выданню ВВС, што не расследуе знікнення Мельнікавай.

Журналістам «Люстэрка» 7 красавіка ўдалося датэлефанавацца да былога мужа Мельнікавай, які пацвердзіў, што ён разам з іхнымі дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі. Таксама ён заявіў, што не ведае, дзе цяпер Анжаліка Мельнікава.

Маёр контрразведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы[pl] ў адстаўцы, а цяпер супрацоўніца факультэта міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэту доктар Ганна Грабоўская-Сівец у эфіры польскага тэлеканалу TVP Info (перадача пад назвай «Аперацыя Мельнікава») выказала сваю думку, што Мельнікава даўно супрацоўнічала са спецслужбамі ў Мінску.[6]

Remove ads

Сям’я

У разводзе, мае дзвюх дачок: Ганну і Таццяну. Былы муж, ⁣Андрэй Мельнікаў, спецыяліст па ІТ[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads