Анхель Дзі Марыя

аргенцінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Анхель Дзі Марыя
Remove ads

А́нхель Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (ісп.: Ángel Fabián di María Hernández; нар. 14 лютага 1988, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца партугальскага клуба «Бенфіка» з Лісабона і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года.

Хуткія факты Анхель Дзі Марыя, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Дзі Марыя пачаў сваю прафесійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клуб «Расарыа Сентраль». У студзені 2007 года ён меў магчымасць перайсці ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак ігрок адмовіўся ад такога развіцця кар’еры.

У ліпені 2007 года Анхель перайшоў у склад партугальскай «Бенфікі», якая выклала за іграка 6 млн еўра, атрымаўшы 80 % правоў на футбаліста. Пазней, у жніўні 2008 года, партугальскі клуб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн еўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бенфікай» у кастрычніку 2009 года, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 года Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лейшойнша».

28 чэрвеня 2010 года мадрыдскі «Рэал» размясціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагаднення з «Бенфікай» паводле трансферу Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 года Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-Айрэса[1], і прайшоў медыцынскае абследаванне 8 ліпеня[2]. Анхель дэбютаваў 4 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Амерыка», дзе «Рэал» перамог з лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клуба «Эркулес», у якік «Рэал» перамог з лікам 3:1.

26 жніўня 2014 года Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронцу 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансферам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаннем[3]. Ужо 30 жніўня Анхель дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 0:0. Ігрок атрымаў пашкоджанне і быў заменены на 70-й хвіліне[4].

Пасля няўдалага сезона ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд» Дзі Марыя вырашыў пакінуць Англію. 6 жніўня 2015 года ігрок падпісаў чатырохгадовы кантракт з французскім «Пары Сен-Жэрмен». Як мяркуецца, сума трансферу склала 63 млн еўра.

У маі 2022 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў аб сыходзе Дзі Марыі па заканчэнні кантракта[5]. У ліпені 2022 года футбаліст у якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовае пагадненне з «Ювентусам»[6]. Пакінуў турынскі клуб па заканчэнні сезона 2022/23, а ў ліпені 2023 года стаў іграком «Бенфікі»[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Дзі Марыя прымаў удзел на турніры Алімпійскіх гульняў у Пекіне, дзе разам з каманд дамогся залатых медалёў. Анхель быў уключаны ў заяўку зборнай Аргенціны ў якасці аднаго з 23 ігракоў на чэмпіянат свету па футболе 2010. 11 жніўня 2010 года ён забіў першы гол за нацыянальную зборную ў Дубліне ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі. Гульня скончылася з лікам 1:0.

Дасягненні

Клубныя

«Бенфіка»:

«Рэал»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

  • Чэмпіён Францыі (5): 2016, 2018, 2019, 2020, 2022
  • Уладальнік Кубка Францыі (5): 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
  • Уладальнік Кубка французскай лігі (4): 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2016, 2018, 2019, 2020

Міжнародныя

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads