Арабскі алфавіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арабскі алфавіт
Remove ads

Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — літарнае кансанантнае пісьмо, якім карыстаюцца арабскамоўныя народы, а таксама, з пэўнымі зменамі, некаторыя народы Ірана, Афганістана, Пакістана, Індыі (урду, брахуі, кашмірцы), уйгуры ў Сінь-цзян-Уйгурскім раёне Кітая, чамы ў Камбоджы, мусульмане ў заходніх раёнах В’етнама. З сярэднявечча арабскім пісьмом шырока карыстаюцца неарабскія народы (туркі, татары, узбекі і інш.).

Хуткія факты Арабскае пісьмо, Тып пісьма ...
Thumb
Сучасная арабская каліграфія

На тэрыторыі Беларусі з XVI ст., а магчыма з XV ст., арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары, запісвалі ім старабеларускую мову, на якую паступова перайшлі, алфавіт назваўся арабіцай.

Арабскае пісьмо склалася на аснове набацейскага пісьма (4 ст. да н.э. — 1 ст.), якое ўзыходзіць да старажытнаарамейскага (гл. заходнесеміцкае пісьмо). Уласна арабскае пісьмо з’явілася ў пачатку 6 ст. і развілося ў сярэдзіне 7 ст. пры першым запісе Карана (651). Спачатку уключала 28 літар толькі для зычных, затым былі ўведзены дадатковыя дыякрытычныя знакі для адрознення падобных у напісанні літар, абазначэння галосных або іх адсутнасці і для ўдваення зычных. Кірунак пісьма справа налева. Значная колькасць літар мае 4 напісанні ў залежнасці ад пазіцыі ў слове, некаторыя пары літар ствараюць на пісьме лігатуры. Арабскае пісьмо мае шмат адмен: арнаментальны куфічны шрыфт; насх, якім карыстаюцца для тыпаграфскага набору; насталік; магрыбі і інш.

Словы пішуцца так:

  • спачатку пішуць часткі літар, што не патрабуюць адрыву пісьмовай прылады ад паперы;
  • затым, дадаюць тыя часткі літар, што патрабуюць адрыву пісьмовай прылады: вертыкальныя рыскі літар (ك ,ط ,ظ), і кропкі, якія існуюць у многіх літарах;
  • калі патрэбна, расстаўляюць дапаможныя значкі (агласоўкі (харакаты))
Remove ads

Зычныя

Кожная з 28 літар, апроч літары аліф, абазначае адзін зычны гук. Напісанне літар мяняецца ў залежнасці ад яе размяшчэння ўнутры слова. Усе літары аднаго слова пішуцца злітна, апроч літар (эліф, даль, заль, ра, зай, ваў), яны не злучаюцца з наступнай літарай.

Больш інфармацыі у канцы слова, у сярэдзіне слова ...
Remove ads

Арабскія лічбы

З VIII стагоддзя для запісу лікаў выкарыстоўваецца пазіцыйная дзесятковая сістэма злічэння, са змененымі індыйскімі лічбамі. Лічбы ў ліку пішуцца злева направа.

Больш інфармацыі еўрапейскія, стандартныя арабскія ...

Каліграфія

Важнае месца ў арабскай культуры пісьма займае мастацтва каліграфіі. У асноўным па прычыне рэлігійнай забароны на стварэнне выяў жывых істот каліграфія стала адным з асноўных відаў сакральнага мастацтва ў мусульманскім свеце. Ёсць некалькі стыляў каліграфічнага пісьма.

Каліграфічныя стылі

Адзін з самых старажытных стыляў арабскага пісьма — гэта куфі, ці куфічны (араб. كوفي, ад назвы горада Куфа).

Шрыфт, які стаў стандартным сродкам запісу для арабскай мовы, — гэта насх (араб. نسخ «капіраванне»).

Некаторыя каліграфічныя стылі выкарыстоўваліся толькі ў дэкаратыўных мэтах, г.зн. для каліграм — мастацкіх твораў каліграфаў. Такі шрыфт су́люс (араб. ثلث «трэць») з яго шырокімі, свабоднымі росчыркамі.

Літаратура

  • Истрин В. А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. — М., 1965;
  • Фридрих И. История письма. Пер. с нем. — М., 1979.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads