Дзесятковая сістэма злічэння
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзесятко́вая сістэ́ма злічэ́ння — пазіцыйная сістэма злічэння, якая мае аснову 10 і ўжывае для запісу лікаў арабскія лічбы. Дзесятковая сістэма на сёння найбольш пашыраная ва ўсім свеце.
Remove ads
Паходжанне
Як і сучасныя арабскія лічбы, дзесятковая сістэма мае вытокі ў Індыі. Пазіцыйная сістэма ўзнікла там не пазней VII ст., хаця першыя сведчанні ўжывання пазіцыйнага прынцыпу адносяцца да значна ранейшых часоў. Арабскі матэматык Аль-Харэзмі (IX ст.) увёў гэтую сістэму ў ісламскіх краінах[1].
У Еўропе першым, хто звярнуў увагу на арабскую сістэму злічэння, быў італьянскі матэматык Фібаначы (пачатак XIII ст.) Паступова гэтая сістэма выцесніла рымскую сістэму, якая дамінавала ў сярэднявечнай Еўропе.
Remove ads
Лічбы
У дзесятковай сістэме ўжываюцца наступныя лічбы:
0 | нуль |
1 | адзін |
2 | два |
3 | тры |
4 | чатыры |
5 | пяць |
6 | шэсць |
7 | сем |
8 | восем |
9 | дзевяць |
Разрады
Вага разрада ў дзесятковай сістэме вызначаецца як ступень дзесяці, тым большая, чым старэйшы разрад.
Запіс лікаў
Як і ў іншых пазіцыйных сістэмах, лік у дзесятковай сістэме запісваецца пачынаючы са старэйшых разрадаў. Так, тысячы ідуць перад сотнямі, сотні перад дзясяткамі, а дзясяткі перад адзінкамі. У такім жа парадку яны і чытаюцца. Напрыклад, лік 4729 чытаецца «чатыры тысячы семсот дваццаць дзевяць».
- 4729 = 4*1000 + 7*100 + 2*10 + 9*1
Пры запісе вялікіх лікаў (большых за тысячу) разрады групуюцца па класах, па тры разрады ў кожным класе. На пісьме, каб было больш зручна чытаць, класы часта раздзяляюць прабеламі, напрыклад
- 34 922 571
Пры чытанні лікаў кожны клас (пачынаючы са старэйшага) чытаецца як асобны лік, а потым называецца сам клас:
- трыццаць чатыры мільёны дзевяцьсот дваццаць дзве тысячы пяцьсот семдзесят адзін
Нуль пры чытанні лікаў не называецца, напрыклад
- 27 040 000 202 — дваццаць сем мільярдаў сорак мільёнаў дзвесце два
Remove ads
Зноскі
- История математики под ред. А. П. Юшкевіча, М.: Наука, 1970, сс. 183, 209
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads