Армянская сістэма злічэння
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армянская сістэма злічэння — гістарычная сістэма злічэння, створаная з выкарыстаннем маюскулаў (вялікіх літар) армянскага алфавіта.
У старой сістэме не было пазначэння для лічбы нуль, а лікавыя значэнні асобных літар падсумоўваліся. Прынцыпы, што ляжаць у грунце гэтай сістэмы, такія ж, як у старажытнагрэчаскім злічэнні і старажытнаяўрэйскім злічэнні. У сучаснай Арменіі выкарыстоўваюцца добра ўсім вядомыя арабскія лічбы. Армянскімі ж лічбамі карыстаюцца больш-менш падобна рымскім лічбам у сучаснай англійскай мове, прыкладам: Գարեգին Բ. азначае Гарэгін II і Գ. գլուխ азначат Раздзел III (у загалоўку).
Remove ads
Алгарытм
Лікі ў армянскай сістэме злічэння атрымваюцца шляхам простага складання. Армянскія лічэбнікі пішуцца злева направа (як у армянскай мове). Хоць парадак лічбаў не мае значэння, бо выконваецца проста складанне, прынята запісваць іх у парадку змяншэння значэння.
Прыклады:
- ՌՋՀԵ = 1975 = 1000 + 900 + 70 + 5
- ՍՄԻԲ = 2222 = 2000 + 200 + 20 + 2
- ՍԴ = 2004 = 2000 + 4
- ՃԻ = 120 = 100 + 20
- Ծ = 50
Для лікаў, перавышальных 9000, над адпаведнай літарай малюецца рыса, што азначае множанне лікавага значэння на 10000; г.зн. 10000 пазначаецца літарай Ա з рысай над ёй, 20000 пазначаецца літарай Բ з рысай над ёй і г.д.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads