Японскія лічбы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Японскія лічбы — сукупнасць запазычанай кітайскай сістэмы ліку і ўласнай японскай, якая ўжываецца для запісу лікаў у сучаснай Японіі. З-за дублявання ўласнай сістэмы ліку запазычанай кітайскай ва ўсіх лікаў ёсць мінімум два чытання: он’ёмі і кун’ёмі.

Кандзі漢字

Кана仮名

Ужыванне

Гістарычныя

Транскрыпцыі

  • Ромадзіローマ字
    • Кунрэй-сікі訓令式
    • Ніхон-сікі日本式
    • Хэпбёрнヘボン式

Лацініца · Кірыліца

Хуткія факты Інда-арабская сістэма злічэння, Усходнеазіяцкія сістэма злічэння ...
Remove ads

Японскія лічбы

Зараз японцы карыстаюцца як арабскімі лічбамі (1, 2, 3), так і кітайскімі іеагліфічнымі (一, 二, 三). Арабскія звычайна выкарыстоўваюцца ў гарызантальным пісьме, а кітайскія — ў вертыкальным.

Больш інфармацыі Лік, Іерогліф ...

* Чытанне «мару» (круг) ужываецца пры называнні лічбаў па адной, адным з прыкладаў з’яўляецца назва знакамітай «Крамы 109» у Сібуя: «іці, мару, кю». Яго таксама жартам чытаюць «дзесяць-дзевяць» (яп.: то:кю:, намёк на назву універсальнай крамы Токю, змешчанай у гэтым будынку).

** Тысяча (яп.: ) — папулярны кампанент японскіх імёнаў і тапонімаў. (гл. ніжэй)

Пачынаючы з «ман» (万), у лічбах больш не прапускаюць адзінку ў пачатку: сто іен (яп.: 百円 хяку эн), тысяча іен (яп.: 千円), дзесяць тысяч іен (яп.: 一万円 іціман эн).

Лічбы 4 і 9 лічацца ў японскай культуры нешчаслівымі: 4 — амафон слова смерць (яп.: сі), а 9 — амафон слова «пакуты», «гаркі» (яп.: ку). Таксама нешчаслівым лічыцца 13, але гэта запазычанне аналагічнага страху з амерыканскай і еўрапейскай культур.

У сучаснай японскай мове ўсе лічбы, акрамя 4 і 7, чытаюцца праз он’ёмі: 4,79 = «ён тэн нана кю». Тым не меней у назвах месяцаў усе лічбы чытаются праз он’ёмі: красавік — сігацу (яп.: 四月, чацвёрты месяц), ліпень — сіцігацу (яп.: 七月, сёмы месяц), верасень — кугацу (яп.: 九月, дзевяты месяц).

  • Дзесяткі ўтвараюцца дадаткам спераду слова «дзесяць» адпаведнага множніка: 20 (яп.: 二十 нідзю:) 30 (яп.: 三十 сандзю:) і гэтак далей.
  • Сотні ўтвараюцца дадаткам множніка да слова «сто»: 200 (яп.: 二百 ніхяку) 300 (яп.: 三百 самбяку).
  • Для ўтварэння тысяч ужываецца слова «тысяча» (сэн).
  • Акрамя таго, маецца састарэлы множнік для ўтварэння лікаў ад 30 да 90: кун’ёмі + со: місо, ёсо, ісо, мусо, нанасо, ясо, коконосо.
Больш інфармацыі Лік, Кандзі ...

* Хяку пераўтвараеййа ў бяку з-за рэндаку.

Remove ads

Ступені дзесяткі

Вялікія лікі

Японская сістэма злічэння групуе лічбы ў ліках чацвёркамі, а не тройкамі, як еўрапейская.

Больш інфармацыі Ступень 10, Іерогліф ...

Варыятыўнасць утварылася праз з’яўленне старэйшага японскага матэматычнага трактату Дзінкокі, першае выданне якога выйшла ў 1627 годзе. У Дзінкокі змяшчалася мноства памылак, частка якіх была выпраўлена ў выданні 1631 года, а частка — у 1634 годе.

Прыклады: (падзяленне лічбаў на групы дадзена дзеля зручнасці ўспрымання)

  • 1 0000 : 一万 (іціман)
  • 983 6703 : 九百八十三万 六千七百三 (кю:хяку хацідзю: самман рокусэн нанахяку сан)
  • 20 3652 1801 : 二十億 三千六百五十二万 千八百一 (нідзю:оку сандзэн роппяку годзю: німан сэн хаппяку іці)

Калі ў японскім тексце сустракаюцца арабскія лічбы, яны запісваюцца амерыканскім узорам: з коскамі паміж разрадамі кожныя тры лічбы. Еўрапейская натацыя можа ўжывацца таксама пры запісу лікаў лічбамі не больш за ман: 25 000 000 можна запісаць як 2 500万.

У японскай мове пры запісе доўгіх лікаў нулі разрадаў прапускаюць, у адрозненне ад кітайскай, дзе нуль абавязковы да запісу: 4002 па-японску запісваецца 四千二 (4*1000 + 2), а па-кітайску — 四千零二 (4*1000, 0, 2). Нягледзячы на гэта, пры чытанні нуль часам прагаворваюць, для гэтага ўжываюць слова тобі (飛び) ці тондэ (飛んで): «ёнсэн тобі ні» замест «ёнсэн ні».

Малыя лікі

У японскай мове ёсць дзве сістэмы запісу дзесятковых дробаў. Яны амаль не ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці, але існуюць у некаторых спецыальных галінах, напрыклад, у падліку статыстыкі бейсбалістаў і спартовых команд, а таксама некалькіх ідыёмах, напрыклад, (яп.: 五分五分の勝負, 50 на 50).

Першая сістэма:

Больш інфармацыі Ступень дзесяткі, Кандзі ...

Гэта сістэма ўжываецца пры ўтварэнні традыцыйных японскіх мер.

Другая сістэма лічыць долі інакш:

Больш інфармацыі Ступень дзесяткі, Кандзі ...

Гэта сістэма ўжываецца пры называнні коштаў:

  • (яп.: 一割五分引き іцівары гобу бікі, 15-адсоткавая зніжка)
  • (яп.: 打率三割八分九厘 дарыцу санвары хацібу кю:рын, адсотак адбітых мячоў — 0,389)

За выключэннем «вары» гэта сістэма рэдка ўжываецца.

Remove ads

У імёнах

Існуюць імены Ціёко (яп.: 千代子, даслоўна «тысяча год» (жаночае)), Цідзуру (яп.: 千鶴, даслоўна «тысяча журавоў» (жаночае)), Цікао (яп.: 千禾夫, даслоўна «муж — тысяча каласоў»), прозвішча Цітака (яп.: 千鷹, даслоўна «тысяча ястрабаў»). Адна з японскіх прэфектур завецца Ціба (яп.: 千葉, даслоўна «тысяча лісцяў»). У анімэ «Сэн і Ціхіро ў палоне духаў» абыгрываецца неадназначнасць чытання іерогліфа 千 — «сэн» альбо «ці»: імя галоўнай гераіні — Ціхіро (яп.: 千尋, даслоўна «тысяча хіро», «бяздонная глыбіня»); вядзьмарка «забірае» імя ў Ціхіро, пакідаючы ёй толькі адзін іерогліф і мяняючы яго чытанне. З таго моменту Ціхіро завуць Сэн (яп.: , тысяча).

Акрамя таго, ёсць паслядоўнасць мужчынскіх імёнаў, якімі называюць дзяцей у парадку нараджэння:

  1. Іціро (яп.: 一郎 іціро:, першы сын),
  2. Дзіро (яп.: 二郎 дзіро:, другі сын),
  3. Сабуро (яп.: 三郎 сабуро:),
  4. Сіро (яп.: 四郎 сіро:),
  5. Горо (яп.: 五郎 горо:),
  6. Рокуро (яп.: 六郎 рокуро:),
  7. Сіціро (яп.: 七郎 сіціро:),
  8. Хаціро (яп.: 八郎 хаціро:),
  9. Куро (яп.: 九郎 куро:),
  10. Дзюро (яп.: 十郎 дзю:ро:),
  11. Тоіціро (яп.: 十一郎 тоіціро:) ці Дзюіціро (яп.: 十一郎 дзю:іціро:),
  12. Дзюдзіро (яп.: 十二郎 дзю:дзіро:),
  13. Тосабуро (яп.: 十三郎 тосабуро:) ці Дзюсабуро (яп.: 十三郎 дзю:сабуро:).

Пасля Другой сусветнай вайны імёны «больш за» Сабуро амаль выйшлі з ужывання. Акрамя пазначаных імён, ёсць нават Дзюсіро (яп.: 十四郎 дзю:сіро:, чатырнаццаты сын) і Хякуро (яп.: 百郎 хякуро:, соты сын): іх, апроч іншых, маюць акцёр Кабукі Дзюсіро Коноэ (近衛 十四郎) і мангака Хякуро Мурасакі (村崎 百郎).

Афіцыйнае ўжыванне

Акрамя звычайных іерагліфічных лічбаў, маецца адмысловы набор знакаў, якімі лічбы пазначаюцца ў афіцыйных і фінансавых дакументах дзеля абароны ад падробкі. Яны называюцца дадзі (яп.: 大字). Сёння ўжываюцца дадзі адзінкі, двойкі, тройкі і дзясяткі[1][2][3][4] — гэтыя знакі ў стандартным напісанні лёгка пераўтварыць у іншыя: адзінку — ў двойку, тройку — ў пяцёрку, дзясятку ў тысячу. У афіцыйным запісе адзінка разраду заўсёды ставіцца: 壱百壱拾 (1×100 + 1×10 = 110), звычайна гэты лік запісваецца як 百十.

Афіцыйныя лічбы:

Больш інфармацыі Лічба, Звычайна ...

Банкноты наміналам 1000 іен, 2000 іен, 5000 іен і 10000 іен маюць маркіроўку афіцыйнымі лічбамі: 壱千, 弐千, 五千, 壱万.

Remove ads

Стараяпонскія лічбы

У стараяпонскай былі лічбы, якія сення ўжо не ўжываюцца.

Зноскі:

  • Транскрыпцыя асноўваецца на фанематычным прынцыпе і не адлюстроўвае сапраўднае гучанне японскай таго часу.
  • Таксама гл. дзёдай токусю канадзукай.
  • Падрадковыя лічбы значаць тып зычнага. Гл. Стараяпонская мова.
Больш інфармацыі Лічба, Чытанне ...
Remove ads

Гл. таксама

  • В'етнамскія лічбы
  • Карэйскія лічбы
  • Лічбы Сучжоў — выкарыстоўваліся ў рукюанскіх мовах да анэксіі Рукю Японіяй.
  • Японскія лікавыя суфіксы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads