Артур Юр’евіч Кац

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Кац (нар. 26 снежня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Хуткія факты Артур Кац, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2013 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці паўабаронцы. У красавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго ў 5 матчах за клуб. У сезоне 2016 на правах арэнды выступаў за клуб «Смалявічы-СТІ», які падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з БАТЭ. Аднак, па заканчэнні сезона супрацоўніцтва было спынена, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.

Са студзеня 2017 года праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Вышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клубам, але ўжо праз два тыдні ён быў разарваны[4]. Неўзабаве далучыўся да мінскага «Промня», у складзе якога пачаў сезон 2017. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы, забіў за сезон 9 галоў, чым дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[5]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». З’яўляўся на полі нерэгулярна, з чэрвеня страціў месца ў складзе, з кастрычніка зноў стаў прыцягвацца да матчаў, выхадзіў на замену.

У лютым 2020 года адправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. На полі з’яўляўся рэдка, пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[7].

У сакавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8], якой па выніках сезона 2021 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[9], разам з якім па выніках сезона 2022 выйграў Першую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з наваполацкім клубам[10]. Пакінуў «Нафтан» па пагадненні бакоў у чэрвені 2023 года[11].

У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[13].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads