Артышок

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Артышок
Remove ads

Артышок (Cynara), род кветкавых раслін сямейства астравых. Каля 12 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на Канарскіх астравах. У культуры 2 блізкія віды — артышок кардон, або іспанскі (Cynara cardunculus), і сапраўдны, або калючы (Cynara scolymus). Як харчовыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны вырошчваюць у Паўднёвай Еўропе, на поўдні Расіі, на Украіне. Галоўныя сучасныя вытворцы — Францыя, Італія, Іспанія.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло галінастае, прамое, вышыня 0,5—1 м. Лісце буйное, лопасцевае або перыстарассечанае. Трубчастыя фіялетавыя, сінія або белыя кветкі сабраны ў буйны кошык дыяметрам да 10 см. Сакавітыя нераскрытыя кошыкі з мясістым кветаложам (маюць да 4 % бялку, 7—15 % вугляводаў (да 12 % цукру), 3—11 % вітаміну С, 0,4 мг% караціну — правітаміну A, вітаміны В1 (0,18 мг %) і В2, С — 5 мг %, інулін, мінеральныя і араматычныя рэчывы, 0,74 % клятчаткі, да 80 % вады), ачышчаныя чаранкі, галоўныя жылкі лісця і карані спажываюць вараныя і кансерваваныя (далікатэсная страва). Сырыя артышокі перад ужываннем абдаюць кіпенем і выкарыстоўваюць у салатах. Суквецці артышока зрэзваюць да поўнага іх раскрыцця. Пасля адварвання ў салёнай вадзе іх можна есці з маслам або соусам або падсмажваць у топленым або сметанковым масле і пасыпаць сухарамі або зелянінай. Выкарыстоўваюць таксама артышокі для прыгатавання розных соусаў. Ядуць рукамі, з кветкі абламваюць па адным лістку, мачаюць у соус і спажываюць. Калі лісткі з’едзеныя, з дапамогай відэльца ядуць сцябло, неядомыя часткі кладуць на бераг сваёй талеркі.

Remove ads

Выкарыстанне

Артышок вядомы як стымулявальны і дыўрэтычны лекавы сродак; ужываюць пры дыябеце, атэрасклерозе, хваробах печані; плады — проціяддзе опіуму. Артышок карысны людзям сталага ўзросту і хворым атэрасклерозам, паколькі гліказыд цынарын, якім багата расліна, зніжае колькасць халестэрыну ў крові і мае жоўча- і мачагонныя якасці.

Магчыма, быў вядомы ў Міжземнамор’і ўжо ў антычнасці. У XVI ст. пачаў пашырацца з Італіі па ўсёй Еўропе, магчыма, тады ж упершыню стаў вядомы сярод магнатэрыі Польшчы і ВКЛ дзякуючы атачэнню Боны Сфорцы, але ніколі не меў тут вялікай папулярнасці.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads