Арцём Віктаравіч Салавей
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990, Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Брат Арцёма, Андрэй, таксама футбаліст.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).
У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[2], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны[3].
У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ»[4], а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[5]. У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман»[6].
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.
У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[12]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13].
У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру[14].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.
Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2016
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads