Ачакіў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ачакіўmap
Remove ads

Ача́каў ці Ача́кіў[2] (укр.: Очаків) — горад у Мікалаеўскай вобласці, на ўзбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр Ачакіўскага раёна.

Хуткія факты Ачакіў, Краіна ...

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.

Remove ads

Гісторыя

Дашаў

Thumb
Я. Сухадольскі «Штурм Ачакава»

У 1396 годзе[3] вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новы горад-крэпасць.

Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 годзе. У 1480-я гады Дашаў захапілі крымскія татары.[3]

Ачы-Кале

У 1492 годзе крымскі хан Менглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава крэпасць Кара-Кермен, якая неўзабаве перайшла да Турцыі і атрымала назву Ачы-Кале. Пазней крэпасць пераўтварылі ў ваенна-марскую базу — апору турэцкага панавання ў Паўночным Прычарнамор’і.

Падчас руска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў расійскія войскі 2 ліпеня 1737 года занялі, аднак паводле Бялградскага перамір’я 1739 года горад застаўся за Турцыяй. Падчас руска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў падчас аблогі Ачы-Кале расійскі флот нанёс паражэнне турэцкаму флоту ў лімане, а расійскае войска пад камандаваннем Рыгора Пацёмкіна 6 снежня 1788 года штурмам авалодала крэпасцю.

Ачакаў

Згодна з Яскім мірным дагаворам 1791 года горад адышоў да Расійскай імперыі, дзе быў уключаны ў Херсонскую губерню. Турэцкую назву адапатавалі да рускай мовы праз суфікс -ов.[4]

У 1795 годзе Ачакаў увайшоў у склад Вазнясенскага намесніцтва, а ў наступным годзе — у Наварасійскую, з 1802 года — Мікалаеўскую губерню (у 1803 годзе пераназваная ў Херсонскую). З 1803 года Ачакаў — пазаштатны горад, з 1825 года — цэнтр Ачакаўскага павета. У 1855 годзе падчас Крымскай вайны Ачакаў захоплены англа-французскімі войскамі, але затым горад вярнулі Расіі.

У савецкі час у горадзе знаходзіліся ваенна-марская і ваенная верталётная база.

З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны, курорт і ваенна-марская база.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[5]
  • 1974 год — 14,2 тыс. чал.[6]
  • 1991 год — 19,7 тыс. чал.[7]
  • 2008 год — 15 047 чал.[8]
  • 2024 год — 7 000 чал.[9]

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Музей Р. Судкоўскага

У Ачакаве знаходзіцца музей марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філіял Мікалаеўскай мастацкай галерэі).

У наш час на Ачакаўскім узбярэжжы размяшчаецца больш за чатыры дзясяткі санаторый, дзе штогод адпачывае каля 100 тысяч чалавек.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads