Адам Дасюкевіч
беларускі грамадскі дзеяч, ўдзельнік нацыянальнага руху From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Дасюке́віч (5 чэрвеня 1911, в. Капцэвічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл. — 1 лістапада 1943, Паставы) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, педагог.
Remove ads
Біяграфія

У 1933 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію. Затым вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза (БСС). Адзін з лідараў студэнцкага руху другой паловы 1930-х. У 1936—1937 гадах — намеснік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі часопіса «Студэнцкая думка». У 1937—1939 гадах — старшыня БСС. З верасня 1936 года да 1938 года рэдактар газеты «Беларуская крыніца» — органа Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Неаднаразова трапляў пад суд за вострыя публікацыі газеты. 19 красавіка 1938 года асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. 15 снежня 1939 года атрымаў дыплом інжынера аграноміі. У 1940 годзе віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы.
На пачатку фашысцкай акупацыі арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў вызвалены. Працаваў настаўнікам у мяст. Варапаева. З 1942 года — старшыня Пастаўскага павета. Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі. Расстраляны немцамі за невыкананне іх загаду.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads