Бахаравічы
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́харавічы[1] (трансліт.: Bacharavičy, руск.: Бахаровичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Бахаравічы вядомыя з XVII ст. У 1587 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Бахаравічы каля ста гадоў былі ўласнасцю Быкоўскіх, у сярэдзіне XIX ст. праз вена сталі ўласнасцю Вейсенгофаў[2]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе ў маёнтку збудаваны паравы млын, у 1895 годзе на млыне працавалі 3 рабочыя. Маёнткам у 1889 годзе валодала Жазафіна Генрыхаўна Вейсенгоф, дваранка рыма-каталіцкага веравызнання, было 250 дзесяцін зямлі[3].
У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, лаўка; у маёнтку паравы млын, капліца на могілках.
Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-я гады адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 40 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новыя Бахаравічы», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Remove ads
Насельніцтва
- 1567 год — 17 двароў, 60 жыхароў
- 1870 год — 106 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 71 двор, 451 жыхар; маёнтак — 2 двары, 28 жыхароў
- 1908 год — 74 двары, 526 жыхароў; маёнтак — 12 жыхароў
- 1917 год — 92 двары, 529 жыхароў; маёнтак — 52 жыхары
- 1960 год — 295 жыхароў
- 1999 год — 94 жыхары
- 2002 год — 38 двароў, 61 жыхар
- 2009 год — 49 жыхароў[4]
- 2012 год — 25 гаспадарак, 36 жыхароў
- 2019 год — 58 жыхароў[4]
Remove ads
Славутасці
Страчаная спадчына
- Могілкавая капліца
Вядомыя асобы
- Канстанцін Андрэевіч Алексютовіч (1884—1943) — беларускі харэограф і балетмайстар.
- Мікалай Астапавіч Алексютовіч (1921—1967) — беларускі гісторык. Кандыдат філасофскіх навук (1955).
- Радзіслаў Васілевіч Кабердзін (нар. у 1930) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук[5].
Спіс вуліц
- Дачная вуліца
- Цэнтральная вуліца[6]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads