Марыя Веньямінаўна Бярковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Веньямінаўна Бярко́віч (руск.: Мария Вениаминовна Беркович; 26 снежня 1910, Беразіно — 18 жніўня 1993) — беларускі мастак кіно і графік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 13 снежня 1910 года ў мястэчку Беразіно (цяпер Мінская вобласць)[1].
Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1927 года. У 1931 годзе скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, у 1939 — Маскоўскі інстытут выяўленчых мастацтваў, дзе навучалася ў А. Ганчарова і У. Фаворскага[1]. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у галіне ілюстрацыі[2].
У 1954—1976 гадах працавала мастаком па касцюму на кінастудыі «Беларусьфільм»[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года[1], член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1964 года[3].
Remove ads
Творчасць
Працавала як мастак кіно і ў галіне станковай графікі (акварэль, гуаш, аловак, манатыпія). Сярод асноўных прац — эскізы касцюмаў да фільмаў «Несцерка» (1954)[1], «Міколка-паравоз» (1956)[2], «Чырвонае лісце» (1958), «Апавяданні пра юнацтва» (1959), «Апошні хлеб» (1963), «Запомнім гэты дзень» (1966)[1], «Шчаслівы чалавек» (1969)[2], «Крыніцы»[1] і інш.
Сярод яе твораў ёсць і лірычныя пейзажы, серыя лістоў у тэхніцы акварэлі і гуашы на вытворчую тэму «Барысаўская запалкавая фабрыка імя С. М. Кірава» (1949)[2], шэраг графічных прац: «Пасля вайны на вёсцы», «Ля возера», «Новы Мінск», «На беразе», а таксама серыі «Барысаўская фабрыка запалак» і «Беларускія пейзажы»[1]. Аўтар акварэльных пейзажаў Мінска, Раўбічаў, Рыжскага ўзмор’я і інш[2].
Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads