Бэржнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэржні́кі[1] (польск.: Berżniki, беларуская назва — Бержнікі) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келіг. Уваходзіць у Сэйнэнскага павета Падляскага ваяводства, у вясковай гміне Сэйны. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сэйнаў, за 109 км на поўнач ад Беластока.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Бержнікі ўпамінаюцца ў першай палове XV стагоддзя. У 1547—1557 гадах вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.
У 1559 годзе Бержнікі атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.
Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Бержнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, пасля 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1810 годзе мястэчка было пазбаўлена магдэбургскага права.
На 1827 год у Бержніках было 55 будынкаў.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бэржнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувалкаўскага павета Беластоцкага ваяводства.
У часы Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах Бэржнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга рэйха. У 1973—1976 гадах вёска была цэнтрам вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Бэржнікі ўваходзілі ў склад Сувалкаўскага ваяводства.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 464 чал.[2]
- XX стагоддзе: 1929 год — 323 чал.
- XXI стагоддзе: 2005 год — 320 чал.
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1819)
- Млын (XIX ст.)
- Могілкі каталіцкія з капліцай (1846)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads