Браніслаў Францавіч Залескі
польскі i беларускі мастак, літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браніслаў Францавіч Зале́скі[4] (9 (21) чэрвеня 1820 ці 1819, мяст. Вызна Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобл. або в. Рачкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні — 2 студзеня 1880, Ментона, Францыя; Псеўданімы: Lićwin) — беларускі і польскі мастак, празаік . Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1873)[4].

Remove ads
Біяграфія

Дзяцінства
Браніслаў Залескі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, звязаным з канспіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, быў выключаны і арыштаваны. Пасля двух гадоў зняволення Залескага саслалі ў Чарнігаў. Ссылка працягвалася да 1845 года.
Адбыўшы пакаранне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў сувязь з удзельнікамі польскага вызвольнага руху. У 1846 годзе Залескага арыштавалі другі раз і пасля следства паслалі служыць радавым у Асобным Арэнбургскім корпусе.
Ваенная служба

З 1848 па 1856 год ён служыў у другім, чацвёртым і дзевятым лінейных батальёнах. Тут Залескі пасябраваў з ссыльнымі Зігмунтам Серакоўскім і Аляксеем Пляшчэевым. З Тарасам Шаўчэнкам пазнаёміўся і пасябраваў у лістападзе 1849 года ў Арэнбурзе, яны перапісваліся ў 1853—59. Як мастак Залескі быў прыкамандзіраваны дапамагаць Шаўчэнку завяршаць малюнкі, якія паэт выканаў падчас Аральскай апісальнай экспедыцыі . У 1851 годзе яны разам з Людвігам Турном прынялі ўдзел у Каратаускай экспедыцыі Аляксандра Анціпава .
У гэты час украінскі мастак намаляваў Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў». Пасля «за выдатна дбайную службу» Залескі атрымаў званне унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэццю, ён стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня 1856 года звольніўся са службы, маючы званне прапаршчыка. З 1853 года працягвалася перапіска сяброў. Захавалася шаснаццаць лістоў Шаўчэнкі да Залескага і адзінаццаць — Залескага да Шаўчэнкі. Шаўчэнка дасылаў Залескаму свае малюнкі, і той, жадаючы матэрыяльна дапамагчы паэту, прадаваў іх. У апошні раз яны сустрэліся ў 1859 годзе, калі Залескі па справах прыехаў у Пецярбург. Нататкі Залескага да лістоў Шаўчэнка ў 1890 годзе апублікаваў Іван Франко.
Вяртанне на радзіму
Вярнуўшыся ў Мінскую губерню, Браніслаў Залескі жыў у радавым маёнтку Рачкавічы пад Слуцкам, таксама пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна, служыў у рэдакцыйных камісіях (у Мінску і Маскве), якія ажыццяўлялі падрыхтоўчую працу для сялянскай рэформы 1861 года.
У эміграцыі


У пачатку 1860 года Б. Залескі атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расію. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы.
За мяжой Залескі падтрымліваў сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. У прыватнасці, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў польскага вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў. На працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з польскай эмігранцкай прэсай, атрымаў вядомасць як гісторык і мастак. З 1866 года ён быў сакратар Гісторыка-літаратурнага таварыства і рэдактар «Штогоднікаў Гісторыка-літаратурнага таварыства» (польск.: Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego). Быў членам Польскай акадэміі ведаў . З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
У 1868 годзе Залескі стаў дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Быў членам Акадэміі ведаў (папярэдніцы Польскай акадэміі навук), аўтар і выдавец біяграфічных і мемуарных прац, прысвечаных Адаму Ежы Чартарыйскаму, Іераніму Кайсевічу і Людвіку Арпішэўскаму .
Залескі належаў да членаў польскага палітычнага салона «Гатэль Ламбер» у Парыжы, быў сябрам Цыпрыяна Каміля Норвіда.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Міхалінай з Дзяконскіх, дачкой Міхаіла. Ёй у спадчыну ад бацькі дастаўся маёнтак Краснік[6].
Творчасць

Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (на французскай мове[7], 1865, Парыж), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (польск.: Wygnańcy polscy w Orenburgu, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізей у Рыме», «Від Сен-Мало»[8].
Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку Г. Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.
Бібліяграфія
- (Из заметок о Шевченко) // Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
- Michał Bakunin i odezwa jego do przyjaciół rossyjskich i polskich. Księgarnia Polska, 1862
- Ignacy Krasicki, Bronisław Zaleski, Ksawery Pillati. Bajki i przypowieści. Nakładem Bolesława Maurycego Wolffa, 1880
- Michał Zaleski, Bronisław Zaleski. Pamiętniki Michała Zaleskiego, wojskowego wielkiego ksiestwa Litewskiego, posła na Sejm czteroletni, 1879
- Z źycia Litwinki 1827—1874: Z listów i notatek zloźył Bronisław Zaleski. 1876. Беларускі пераклад: «З жыцця літвінкі» (пра Гелену Скірмунт). Мінск, 2009
- La vie des Steppes Kirghizes. Paris, J. B. Vasseur, 1865. Пер. з фр.: Залесский, Бронислав. Қазақ сахарасына саяхат: Алматы: ӨНЕР, 1991.- 131 бет.
- Залеский Б. Ф. Из заметок о Шевченко. (1849—1852. Шевченко в ссылке. Его участие в экспедиции А. И. Бутакова по составлению карты Аральского моря и в поездке на Мангышлак. В тексті — коментарі до листів Шевченка, адресованих автору за 1853—1857 рр. з відомостями про творчість Шевченка в засланні). В кн.: Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962, с. 237—241. Прим.: с. 444—446.
- Залесский Б. Қазақ сахарасына саяхат. Алматы, 1991.- 132 бет.
- Залесский Б. Қазақ даласының өмірі. Астана: Аударма, 2003. — 264 б.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads