Бружмель блакітны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель блакітны
Remove ads

Бружмель блакітны[1], Бружмель сіні (Lonicera caerulea) — дравяністая расліна; від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Lonicera caerulea
Батанічная ілюстрацыя. Мастак: І. К. Краус  (англ.)

Лістападны куст да 2,5 м вышынёй, з бурай даўгавата-растрэсканай карой, якая адслойваецца[2]. Бружмель дастаткова хуткарослая расліна (20—30 см/год), працягласць жыцця — 20—30 гадоў.

Лісце эліптычнае, амаль сядзячае, супраціўнае, 4-6 см даўжынёй і 3 см шырынёй.

Суквецці у пазухах 1-3 пар ніжніх лісцеў. Кветкі бледна-жоўтыя, амаль правільныя, званочкавыя. Прыкветкі шылападобныя або мечападобныя, даўжэйшыя за чашачкі[2].

Плод — даўгавата-эліптычная цёмна-блакітная з шызым налётам ягада[2]. Ягады ядомыя і цэняцца за тонкі водар і гаркавата-кіслы смак, які нагадвае чарніцы.

Remove ads

Арэал і экалогія

Распаўсюджана ў межах умеранай зоны па ўсім Паўночным паўшар’і. Расце сярод тундравых зараснікаў відаў роду Empetrum і буякоў, у лясах, на прырэчных лугах, сярод хмызнякоў, у лясным поясе і ў субальпіцы.

Класіфікацыя

Выдзяляюць дзевяць разнавіднасцяў, якія могуць разглядацца як падвіды ці асобныя віды:

  • Lonicera caerulea var. altaica (Бружмель алтайскі), сінонім: L. altaica. Паўночная Азія.
  • Lonicera caerulea var. caerulea. Еўропа.
  • Lonicera caerulea var. cauriana. Захад Паўночнай Амерыкі.
  • Lonicera caerulea var. dependens. Цэнтральная Азія.
  • Lonicera caerulea var. edulis (Бружмель ядомы), сінонім: L. edulis[3]. Усходняя Азія.
  • Lonicera caerulea var. emphyllocalyx. Усходняя Азія.
  • Lonicera caerulea var. kamtschatica. Паўночна-ўсходняя Азія.
  • Lonicera caerulea var. pallasii. Паўночная Азія, Паўночна-ўсходняя Еўропа.
  • Lonicera caerulea var. villosa. Усход Паўночнай Амерыкі.

Значэнне і ўжыванне

Thumb
Ягады бружмеля
Thumb
Bombus pascuorum на суквецці бружмеля

Расліна культывуецца ў садах дзеля ягад і ў дэкаратыўных мэтах.

Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылку, на Алтаі з’яўляецца найважнейшым меданосам[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lonicera coerulea L.
  2. Lonicera caerulea L., Жимолость голубая (руск.)(недаступная спасылка). Виртуальный гербарий. Ботанический сад ИГУ. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 12 лютага 2010.
  3. The Plant List.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads