Бялуга

рыба сямейства асятровых From Wikipedia, the free encyclopedia

Бялуга
Remove ads

Бялуга (Huso huso) — рыба роду Бялугі (Huso) сямейства Асятровыя (Acipenseridae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

У натуральных умовах дасягае даўжыні да 9 м і болей, вагі да 1,5 т. і болей. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Спінных пласцінак — 11—14, бакавых — 41—52, брушных — 9—11. У спінным плаўніку ад 60 лучын. Рот ніжні. Зубы адсутнічаюць. Пярэдняя лучына добра развітая (па колькасці кольцаў на яе спіле вызначаюць узрост рыбін).

Арэал

Thumb
Паштовая марка Румыніі, 2010
Thumb
Сярэбраная манета Банка Расіі

Бялуга — прахадная рыба, якая насяляе Каспійскае, Чорнае, Азоўскае моры, адкуль заплывае ў рэкі для нераставання. Да другой паловы XX стагоддзя адзінкавыя экземпляры лавіліся ў Адрыятычным моры. Найбуйнейшы сучасны статак насяляе Каспійскае мора. У Чорным моры сустракаецца на глыбіні да 180 м. Да будаўніцтва плацін на рацэ Дняпро адзінкавыя рыбіны заходзілі ў паўднёвыя рэкі Беларусі. У 1870-ыя гады бялуга вагай 295 кг была вылаўлена на рацэ Сож каля Гомеля. У 1907 годзе каля Рэчыцы рыбакі вылавілі бялугу больш за 250 кг.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Бялуга — доўгажыхар. Некаторыя рыбіны дажываюць да 100 гадоў. У 1970 годзе ў дэльце ракі Волга была вылаўлена бялуга вагай 800 кг, з якой вынялі 112 кг чорнай ікры. Сярэдняя вага дарослых рыбін — 60—80 кг.

Бялуга — драпежнік, які спажывае рыбу; ахвотна паядае ўласную моладзь і малявак іншых асятровых. У страўніках каспійскай бялугі знаходзілі дзіцянят ластаногіх сысуноў.

Самцы дасягаюць сталасці на 13—18-м, самкі — на 22—27-м годзе. Пладавітасць ад 0,5 да 5 мільёнаў ікрынак. У прыродных умовах утварае гібрыдныя формы з асятром, сцерляддзю і сяўругай.

Промысел і развядзенне

Вельмі каштоўная прамысловая рыба. Разводзіцца гібрыд бялугі і сцерлядзі — бесцер.

Ахова

Ахоўваецца МСАП.

Літаратура

  • Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989. (руск.)
  • Белуга // Жизнь и ловля пресноводных рыб. / Л. П. Сабанеев. — Киев: Государственное издательство сельскохозяйственной литературы Украинской ССР, 1959. (руск.)
  • Белуга // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. / Под ред. А. Ф. Ахабадзе, А. Л. Грекулова — М.: Большая Советская Энциклопедия, 1976. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads