Бярозаўка (Палыкавіцкі сельсавет)

вёска ў Палыкавіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярозаўка (Палыкавіцкі сельсавет)map
Remove ads

Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Палыкавіцкага сельсавета. Размешчана за 2 км на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. Паводле перапісу 1897 года хутар у Княжыцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач знаходзілася аднайменная сяліба.

У 1909 годзе дзейнічаў вадзяны млын. У 1910 годзе адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе было 50 вучняў, дзейнічаў драмгурток і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2).

Remove ads

Планіроўка

Планіроўка Г-падобная. Да просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, далучаецца на поўнач кароткая просталінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads