Бася Залманаўна Карпілава
артыстка балета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бася Залманаўна Карпілава (дзявочае Разенблат; 20 сакавіка 1921, г. Баку — 22 красавіка 2013)[1] — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1961).
Remove ads
Біяграфія
З сямі гадоў Бася разам з бацькамі пачала наведваць спектаклі Бакінскага опернага тэатра. Дзяўчынцы падабаўся балет, таму ў 1929 годзе яна паступіла ў балетную студыю пры Бакінскім тэатры. У 1934 годзе Народны камісарыят асветы і дырэкцыя тэатра прапанавалі таленавітай дзяўчынцы прадоўжыць вучобу ў Маскве. Юная танцоўшчыца была прынята адразу на пяты курс навучання ў Дзяржаўны маскоўскі харэаграфічны тэхнікум пры ДАВТ.[1]
У 1938 годзе дзяўчынка была запрошана на галоўную ролю ў кінафільме «Сапраўдны таварыш». Здымкі доўжыліся год на Кіеўскай кінастудыі, таму, калі фільм быў зняты, Бася вярнулася не ў шосты клас вучылішча, а зноў у пяты.[2]
Пасля сканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча ў 1939 годзе салістка Музычнага тэатра імя Неміровіча-Данчанкі ў Маскве, Ансамбля Каспійскай ваеннай флатыліі.
Падчас вайны Б. Карпілава эвакуіравалася ў родны горад Баку. У 1941—1944 гадах з’яўлялася артысткай джаза, прымала ўдзел у шматлікіх канцэртах у клубах і на ваенных караблях у складзе Ансамбля Каспійскай ваеннай флатыліі, пры Доме ваенна-марскога флоту ў Баку. За працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны Бася Залманаўна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй».[1]
У 1944 годзе Бася Карпілава вярнулася ў Маскву, дзе сустрэлася з беларускімі артыстамі балета Сямёнам Дрэчыным і Зінаідай Васільевай. Яны запрасілі яе ў Мінск. І ў верасні 1944 года балерына пачала працаваць у беларускім Вялікім тэатры. Яе першай партыяй у беларускім тэатры стала Каламбіна ў балеце «Арлекінада» Рыкарда Дрыга.[2]
У 1944—1961 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Артыстка яркай творчай індывідуальнасці, Карпілава спалучала выразную драматычную ігру з тэхнічна складаным імклівым танцам, валодала вялікім сцэнічным тэмпераментам, жаноцкай абаяльнасцю. Танец Карпілавай прывабліваў непасрэднасцю, выразнасцю, багаццем мімікі, натуральнасцю жэстаў.
Выконвала разнапланавыя партыі: ад хітрамудрай какетлівай Лізы («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), дасціпнай свавольніцы Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга) да глыбока драматычных вобразаў Зарэмы («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эсмеральды («Эсмеральда» Ц. Пуні), Лаўрэнсіі («Лаўрэнсія» А. Крэйна).
Сярод іншых створаных Карпілавай вобразаў: Адылія, Маша, Прынцэса Фларына («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Марылька («Салавей» М. Крошнера), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Гюльнара («Карсар» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тао Хао («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Фані («Сцежкаю грому» К. Караева), Ванечка («Доктар Айбаліт» І. Марозава), Францыска («Блакітны Дунай» І. Штрауса).
За гады працы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР Б. Карпілава стала адной з вядучых балерын трупы. Тэатразнаўца Ю. Чурко, у 1954—1961 гадах салістка тэатра, пісала аб ёй:
«Жизнерадостность, чувство юмора, пленительное кокетство органично сочетались у нее с умением создавать образы глубокого драматического звучания»[1]
.
Да 1983 года Б. Карпілава працавала трэнерам па харэаграфіі беларускіх фігурыстаў, выступала ў якасці харэографа драматычных спектакляў Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Купалы, супрацоўнічала з Дзяржаўным рускім драматычным тэатрам БССР.[1]
Асабістае жыццё
У 1949 годзе балерына выйшла замуж за Віктара Рыгоравіча Карпілава, які стаў пасля вядомым беларускім рэжысёрам (ён паставіў шэраг мастацкіх і дакументальных фільмаў, ажыццявіў шэраг тэлеспектакляў, у тым ліку «Тартак» па І. Пташнікаву, «Млын на сініх вірах» па У. Караткевіча і інш.). Тэатральна-мастацкі інстытут, у якім В. Карпілаў вучыўся, размяшчаўся ў тыя гады ў будынку тэатра. Разам з аднакурснікамі будучы рэжысёр наведваў усе спектаклі тэатра, дзе ўпершыню ўбачыў Басю. Праз некалькі гадоў яны расталіся, але падтрымлівалі сяброўскія адносіны ўсё жыццё. У 1952 годзе Бася Залманаўна ўзяла прозвішча мужа і з таго часу выступала як Карпілава.[3]
Сям’я балерыны заўсёды была звязана з тэатрам. Муж, Савелій Барысавіч Пінхасік, доўгія гады працаваў у калектыве грымёрам.[4] Дачка Люба скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, выпускалася з Юрыем Траянам. З 1968 да 1989 год Карпілава-малодшая танцавала ў кардэбалеце, потым працавала касцюмерам.[3]
Remove ads
Зноскі
- Бася Залманаўна Карпілава на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
- 100 ЛЕТ БАСЕ КАРПИЛОВОЙ(недаступная спасылка)
- Несравненная Эсмеральда. Басе Карпиловой — 90 Архівавана 25 верасня 2022.// Партер. 2011. № 3. С. 16-21.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads