Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка
Remove ads

Вадзім Скрыпчанка (нар. 26 лістапада 1975, Маларыта) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Хуткія факты Вадзім Скрыпчанка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, пачаў кар’еру ў мінскіх «Трактары» і «Дынама-93», пасля гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы дапамог БАТЭ стаць чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2007 гуляў у Першай лізе за магілёўскі «Савіт», пасля чаго завяршыў ігравую кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 5 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы супраць Ізраіля, у якім забіў гол. Пасля гуляў за зборную яшчэ ў 1999 і 2000 гадах. Усяго правёў 10 матчаў, забіў 2 галы.

Трэнерская кар’ера

У 2007 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. У канцы 2011 года атрымаў прапанову ўзначаліць «Мінск», і 26 снежня стаў галоўным трэнерам мінскага клуба. Двойчы (у 2012 і 2013 гадах) вывеў клуб у фінал Кубка Беларусі, і з другой спробы заваяваў гэты трафей.

12 кастрычніка 2013 года пакінуў «Мінск»[2] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб краснадарскай «Кубані», дзе зноў стаў дапамагаць Віктару Ганчарэнку[3]. У лістападзе 2014 года, пасля звальнення Ганчарэнкі, таксама пакінуў краснадарскі клуб[4].

У чэрвені 2015 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[5]. У верасні 2015 года, пасля зыходу Ганчарэнкі з клуба, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Урала»[6], а неўзабаве зацверджаны на гэтай пасадзе[7]. Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі «Урал» заняў у сезоне 2015/16 восьмае месца ў Прэм’ер-лізе. 1 лістапада 2016 года Скрыпчанка абвясціў аб зыходзе з пасады галоўнага трэнера «Урала»[8].

3 лістапада 2016 года ўзначаліў самарскія «Крылы Саветаў»[9]. Пасля паспяховых першых матчаў каманда стала атрымліваць паражэнні, і па выніках сезона 2016/17 страіла месца ў Прэм’ер-лізе. Па заканчэнні сезона ў маі 2017 года стала вядома, што «Крылы Саветаў» не будуць падаўжаць кантракт са Скрыпчанкам[10].

У жніўні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам махачкалінскага «Анжы»[11]. Па выніках сезона 2017/18 «Анжы» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў маі 2018 года Скрыпчанка па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[12].

У жніўні 2018 года ўзначаліў клуб армянскай Прэм’ер-лігі «Арарат-Арменія»[13], аднак ужо праз два месяцы быў звольнены з-за незадавальняючых вынікаў[14].

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[15]. Пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» у верасні таго ж года[16].

У жніўні 2020 года зноў стаў галоўным трэнерам «Мінска»[17]. Заставаўся на пасадзе жа канца 2020 года, пасля чаго пакінуў клуб[18]. У верасні 2021 года чарговы раз узначаліў сталічны клуб[19]. У сезоне 2022 прывёў каманду да шостага месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лістападзе 2022 года разам са сваім штабам пакінуў «Мінск»[20] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[21]. Па выніках сезона 2023 разам з дынамаўцамі стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[22].

Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».

Remove ads

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads