Аляксей Сямёнавіч Жадаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Сямёнавіч Жадаў
Remove ads

Аляксе́й Сямё́навіч Жа́даў (да 25 лістапада 1942 года — Жы́даў; 17 (30) сакавіка 1901, сяло Нікольскае, Арлоўская губерня, Расійская імперыя — 10 лістапада 1977, Масква) — савецкі военачальнік, камандуючы арміямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першы намеснік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі, генерал арміі (1955). Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Аляксей Сямёнавіч Жадаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 (30) сакавіка 1901 года ў сяле Нікольскае Арлоўскай губерні (цяпер у складзе Свярдлоўскага раёна Арлоўскай вобласці) ў шматдзетнай (7 дзяцей) бядняцкай сялянскай сям’і. Рускі. З-за беднасці сям’і змог скончыць толькі царкоўна-прыходскую школу. З васьмігадовага ўзросту працаваў пастухом. З мая 1919 года — перапісчык валаснога ваеннага аддзела.

У Чырвонай Арміі з мая 1919 года. Залічаны ў 45-ю стралковую дывізію, але па дарозе на фронт захварэў на тыф і некалькі месяцаў лячыўся ў шпіталі. Пасля выздараўлення ў красавіку 1920 года накіраваны на вучобу і ў 1920 годзе скончыў 4-я Арлоўскія кавалерыйскія курсы. Удзельнік Грамадзянскай вайны.

З кастрычніка 1924 года камандаваў кавалерыйскім узводам у асобным эскадроне 48-й стралковай дывізіі Маскоўскай ваеннай акругі. У 1929 годзе скончыў Маскоўскія ваенна-палітычныя курсы. Са жніўня 1929 года — камандзір і палітрук эскадрона 56-га стралковага палка 14-й кавалерыйскай дывізіі ў той жа акрузе.

У 1934 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ. З мая 1934 года — начальнік штаба 61-га кавалерыйскага палка Асобай кавалерыйскай дывізіі імя І. В. Сталіна ў Маскве, а з лістапада 1935 года — начальнік першай часткі штаба гэтай дывізіі.

За некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызначаны камандзірам 4-га паветрана-дэсантнага корпуса. Пачатак вайны заспеў А. С. Жыдава ў шляху ў горад Чкалаў. Прыбыўшы на Заходні фронт, 28 чэрвеня 1941 года адшукаў свой корпус, які адыходзіў ад мяжы, і ўступіў у камандаванне. Падчас Беластоцка-Мінскай бітвы і Смаленскай бітвы корпус вёў упартыя абарончыя баі на рубяжах рэк Бярэзіна і Сож, і, нягледзячы на панесеныя страты, захаваў баяздольнасць.

У маі 1942 года прызначаны камандзірам 8-га кавалерыйскага корпуса (Бранскі фронт). Аднак праз два тыдні пасля ўступлення на пасаду трапіў пад бамбёжку нямецкай авіяцыі і атрымаў цяжкія траўмы і пераломы ў аўтамашыне, якая перавярнулася. Вярнуўся да выканання абавязкаў толькі ў верасні 1942 года.

З 21 кастрычніка 1942 года — камандуючы 66-й арміяй на Данскім фронце. Падчас Сталінградскай бітвы войска пад яго камандаваннем вызначылася ўвосень 1942 года, зрабіўшы некалькі магутных контрудараў па флангу нямецкіх войскаў, якія прарваліся з поўначы да Сталінграда, што парушыла задумы ворага і скавала шэраг яго дывізій. Пазней войска прыняла актыўны ўдзел у разгроме акружанай нямецкай групоўкі.

Яшчэ будучы камандуючым 66-й арміяй, быў змушаны змяніць прозвішча па жаданні І. В. Сталіна, абраў прозвішча «Жадаў».

За ўмелае кіраванне войскамі, праяўленыя смеласць і мужнасць гвардыі генерал-палкоўніку Жадаву 6 красавіка 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

За час вайны Жадаў быў 21 раз згаданы ў падзячных загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага[1].

Пасля вайны працягваў камандаваць 5-й гвардзейскай арміяй у складзе Цэнтральнай групы войскаў. З ліпеня 1946 года — намеснік галоўнакамандуючага Сухапутных войскаў СССР па баявой падрыхтоўцы. У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У 1950—1954 гадах — начальнік Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. З 1954 года — галоўнакамандуючы Цэнтральнай групай войскаў. Пасля расфармавання групы, з 1955 года — зноў намеснік галоўнакамандуючага Сухапутных войскаў СССР па баявой падрыхтоўцы. З 1956 года — першы намеснік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі, з 1964 года — першы намеснік Галоўнага інспектара Міністэрства абароны СССР. З кастрычніка 1969 года — ваенны інспектар-дарадца ў Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 6-7 скліканняў (1963—1971).

Памёр 10 лістапада 1977 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Военная энциклопедия в 8 томах. Т. 3: «Д» — Квартирьер / Гл. ред. комиссии П. С. Грачёв. — М.: Воениздат, 1995. — 543 с. — ISBN 5-203-00748-9. — С.170.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads