Валерый Уладзіміравіч Кісель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Уладзіміравіч Кісель (19 студзеня 1949, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Валерый Уладзіміравіч Кісель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе з адзнакай СШ № 4 г. Бабруйска, у 1972 годзе з адзнакай архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19721983 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; з 2004 года галоўны архітэктар Творчай майстэрні архітэктара Дулевіча Г. А..

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года, навуковы сакратар секцыі жылых і грамадскіх будынкаў Саюза архітэктараў Беларусі (1990—1992).

Remove ads

Творчаць

Thumb
Комплекс інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР на Акадэмічнай вуліцы

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексы будынкаў інстытутаў аддзялення грамадскіх навук АН БССР[d] па вул. Акадэмічнай у г. Мінску (1977); грамадска-адміністрацыйныя будынкі па пр. Машэрава у г. Мінску (1979), адміністрацыйны будынак Дома Саветаў у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (1978), 9-павярховыя жылыя дамы па пр. Пушкіна ў г. Магілёве (1980), будынкі раённых народных судоў па вул. Бельскага ў г. Мінску (1981); комплекс 16-павярховых жылых дамоў з магазінам «Дом адзення» на пл. Перамогі ў г. Магілёве (1981); серыя тыпавых праектаў 9-12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў і блок-секцый для Магілёўскага ДБК (19801982); праекты жылых дамоў у забудове мікрараёнаў № 1,4,5 па Віцебскім праспекце ў г. Магілёве (19821988); праекты рэканструкцыі шэрагу жылых дамоў і гарадской дзіцячай бібліятэкі ў г. Слуцку Мінскай вобласці (20042005); праект Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі па вул. Ф. Скарыны ў г. Мінску (20052012); праект рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка пракуратуры г. Мінска па вул. Ракаўскай у г. Мінску (20052011); шматкватэрны жылы дом № 7 у мікрараёне Лебядзіны ў г. Мінску (20092013).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1979) за ўдзел у праектаванні комплексу будынкаў па пр. Машэрава (цяпер пр. Пераможцаў) у г. Мінску.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads