Валмянскі біялагічны заказнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валмя́нскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны ў 2001 годзе для аховы і захавання лясных экасістэм з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 614,5 га. Заходняя мяжа заказніка праходзіць па рацэ Волма.
Рэльеф хвалісты, на асобных участках плоскі і ўзгорысты, часткова — з камамі вышынёй 5—10 м. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя. Пад лясамі (пераважна хваёвымі і яловымі) 94 % тэрыторыі. У флоры 450 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у Чырвонай кнізе; гарлянка пірамідальная, варанец звычайны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, лілея кучаравая і інш. У фаўне 11 відаў рыб, 7 — амфібій, 7 — рэптылій, 83 — птушак, 18 — млекакормячых. У Чырвонай кнізе: ручаёвая стронга, каршачок, сычы касманогі і вераб'іны, аляпка і інш. На тэрыторыі заказніка аднаўленчы ўчастак паляўнічых відаў: дзіка, казулі, ліса, бабра, зайцоў і інш.
Remove ads
Літаратура
- Валмянскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads