Вальтэр Герман Нернст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальтэр Герман Нернст (ням.: Walther Hermann Nernst; 25 чэрвеня 1864, Брызен — 18 лістапада 1941, Обер-Цыбеле) — нямецкі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў фізічнай хіміі. Член Берлінскай АН (1905), Лонданскага каралеўскага таварыства (1932). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1920) «у прызнанне яго работ па тэрмадынаміцы».
Скончыў Вюрцбургскі ўніверсітэт у 1887 годзе. З 1891 года прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1902—1933 прафесар і адначасова дырэктар Інстытута хіміі (1905-22), Інтсытута фізікі (1924-33) Берлінскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па фізіцы нізкіх тэмператур, тэрмадынаміцы, тэорыі раствораў, хімічнай кінетыцы, электрахіміі. Сфармуляваў трэці закон тэрмадынамікі (тэарэма Нернста), адкрыў адну з тэрмамагнітынчых з'яў (эфект Нернста-Этынгсгаўзена). Распрацаваў дыфузійную тэорыю гетэрагенных хімічных рэакцый на мяжы падзелу фаз (1904). Атрымаў ураўненне залежнасці электроднага патэнцыялу ад тэрмадынамічнай актыўнасці ўдзельнікаў электрахімічных рэакцыі.
Remove ads
Зноскі
- Kormos-Buchwald D. L. Walther Hermann Nernst // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Walther Hermann Nernst // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11858698X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11858698X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads