Валянціна Сцяпанаўна Грызадубава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Сцяпанаўна Грызадубава (18 (31).1.1910, Харкаў — 28 красавіка 1993, Масква) — савецкая лётчыца, Герой Савецкага Саюза (02.11.1938), палкоўнік (1943). Член КПСС з 1941. Дачка лётчыка і авіяканструктара С. В. Грызадубава.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла аэраклуб (1929), працавала ў ГВФ. 24-25 верасня 1938 разам з П. Дз. Асіпенка і М. М. Расковай на самалёце АНТ-37 здзейсніла беспасадкавы палёт з Масквы на Далёкі Усход, усталяваўшы жаночы міжнародны рэкорд далёкасці палёту. У гады Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 камандавала 101-м авіяцыйным палком далёкага дзеяння (пазней 31-м гвардзейскім бамбавальным авіяцыйным палком), які аказваў дапамогу партызанскім атрадам. Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads