Паліна Дзянісаўна Асіпенка

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Паліна Дзянісаўна Асіпенка
Remove ads

Паліна Дзянісаўна Асіпенка (25 верасня (8 кастрычніка) 1907, Асыпэнка[d], Кацярынаслаўская губерня11 мая 1939(1939-05-11)[1], Рыбнаўскі раён[d], Разанская вобласць) — савецкая ваенная лётчыца, маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1932.

Хуткія факты Паліна Дзянісаўна Асіпенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 верасня (8 кастрычніка) 1907 года ў с. Наваспасаўка Марыупальскага павета Кацярынаслаўскай губерні.

Скончыла Качынскую авіяцыйную школу (1932), служыла ў вынішчальнай авіяцыі малодшым лётчыкам і камандзірам звяна. Устанавіла пяць міжнародных жаночых рэкордаў. Найбольш вядомыя беспасадкавыя пералёты, зробленыя Асіпенка ў 1938 годзе па маршрутах: Севастопаль — Еўпаторыя — Ачакаў — Севастопаль; Севастопаль — Архангельск (на гідрасамалёце было пройдзена 2 416 км за 10 гадзін); Масква — раён Камсамольска-на-Амуры (24—25 верасня разам з В. С. Грызадубавай і М. М. Расковай за 26 гадзін 29 хвілін была пройдзена адлегласць у 6 450 км).

Загінула раніцай 11 мая 1939 года ў авіяцыйнай катастрофе падчас вучэбна-трэніровачных збораў на новым самалёце УТІ-4 разам з начальнікам галоўнай лётнай інспекцыі ВПС РККА А. К. Сяровым. Самалёт разбіўся каля вёскі Высокае Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці РСФСР.

Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Remove ads

Ушанаванне памяці

Імем Асіпенка названы вуліцы і плошчы ў многіх гарадах краін былога СССР, у тым ліку ў Брэсце і Магілёве.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads