Валяр’яны

вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валяр’я́ны[1] (трансліт.: Valiarjany, руск.: Валерьяны), таксама Хвалья́ны[1] або Фалья́ны — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядомы прынамсі з першай паловы XIX стагоддзя, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уваходзілі ў склад дамена Таўкачэвічы графаў Грабоўскіх.

З 1861 года вёска аддзелена ад уладанняў праз скасаванне прыгону, у валоданні Грабоўскіх застаўся фальварак. У Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1870 годзе дзейнічалі смалярны і шкіпінарны заводы графа Аляксандра Карлавіча Грабоўскага.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені, для якой вяскоўцы ў 1924 годзе пабудавалі памяшканне. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 14 снежня 1943 года партызаны савецкіх брыгад 300-й імя К. Я. Варашылава, 27-й імя В. І. Чапаева і 200-й імя К. К. Ракасоўскага паблізу вёсак Баравыя і Валяр’яны на шашы МенскСлуцк разбілі аўтамабільную калону нямецкіх войскаў. На могілках у барцкай магіле пахаваны 22 савецкія вайскоўцы, якія загінулі ў баях за вязваленне вёскі і пры ліквідацыі акружанай нямецкай групоўкі ў чэрвені — ліпені 1944 года.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — вёска, 37 двароў, 202 жыхары; урочышча, 1 двор, 7 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 37 двароў, 286 жыхароў; хутар, 2 двары, 9 жыхароў, усе беларусы[2]
  • 1926 год — 54 двары, 297 жыхароў
  • 1959 год — 274 жыхары
  • 1970 год — 281 жыхар
  • 1999 год — 81 жыхар
  • 2000 год — 43 гаспадаркі, 80 жыхароў
  • 2009 год — 49 жыхароў
  • 2019 год — 25 жыхароў

Славутасці

  • Курганны могільнік. Месціцца за 4 км на поўдзень ад вёскі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads