Валія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валія
Remove ads

Валія — кароль вестготаў паміж 415 і 419 гадамі, прадстаўнік дынастыі Балты.

Хуткія факты Валія, 4-ы кароль вестготаў ...

Змяніў на пасадзе Атаўльфа і Сігерыка, якія ў тым жа годзе былі забіты.

Валія са сваім войскам жадаў авалодаць часткай Афрыкі, аднак задумка не ажыццявілася і ён вярнуўся ў Галію. Пасля чаго Валія быў змушаны пайсці на мірныя перамовы з Рымскай імперыяй і вярнуць рымскаму імператару Ганорыю яго сястру Гала Плацыдзію, якая знаходзілася ў знатных закладніках яшчэ ў караля вестготаў Аларыха.

У сутнасці, быў адноўлены дагавор 413 года, па якім вестготы атрымалі дазвол пасяліцца ў Аквітаніі, у якасці федэратаў імперыі. Выконваючы абавязкі федэратаў, вестготы выступілі ў паход супраць аланаў і вандалаў-сілінгаў у Іспаніі і паміж 416 і 418 гг. у значнай ступені знішчылі іх асноўныя сілы.

Таксама ён перанёс свой палац у Тулузу, якая застанецца сталіцай вестгоцкай дзяржавы да канца V стагоддзя.

Пасля смерці Валіі ўлада перайшла да Тэадорыха I[1].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads