Вапнаўка пучкаватая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вапнаўка пучкаватая
Remove ads

Вапнаўка пучкаватая[1][2] (Gypsophila fastigiata) — від кветкавых раслін роду Вапнаўка (Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўропе. Апісаны як эндэмік Падольскага ўзвышша, Gypsophila dichotoma Besser з’яўляецца сінонімам Gypsophila fastigiata L.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 10—60 см вышынёй. Лісце авальна-ланцэтнае, тупое, часам коратка завостранае. Чашачкі шырока званочкавыя, 1,5—2,5 мм даўжынёй. Пялёсткі бледна-ружовыя, часам бялёсыя, 3—4 мм даўжынёй. Каробачкі прыкметна даўжэй чашачак[2]. Сцёблы ад аслабленых да ўзыходзячых, галіны суквецця з залозістымі валасінкамі. Лісце супраціўнае, без хвосціка. Ліставыя пласціны з цэлымі бакамі, 1-жылкавыя, голыя, блакітнавата-зялёныя. Суквецце даволі шчыльнае, шматкветнае. Пялёсткаў 5. Чашачка 5-лісточкавая, бела-паласатая, з залозістымі валасінкамі. Тычынак звычайна 10. Плод — 4-клапанная каробачка[3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе акрамя захаду і Балкан[4][5][6].

Ва Украіне від расце ў светлых лясах, на камяністых схілах — на Палессі, Прыкарпацці (паміж Днястром і Прутом), нярэдка; у паўночна-заходнім лесастэпе, спарадычна[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка. — С. 78. (руск.) (укр.)
  3. NatureGate. Праверана 11.06.2019. (англ.)
  4. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 11.06.2019. (англ.)
  5. Germplasm Resources Information Network. Праверана 11.06.2019. (англ.)
  6. Euro+Med Plantbase. Праверана 11.06.2019. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads