Вапнаўка пучкаватая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вапнаўка пучкаватая[1][2] (Gypsophila fastigiata) — від кветкавых раслін роду Вапнаўка (Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўропе. Апісаны як эндэмік Падольскага ўзвышша, Gypsophila dichotoma Besser з’яўляецца сінонімам Gypsophila fastigiata L.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна 10—60 см вышынёй. Лісце авальна-ланцэтнае, тупое, часам коратка завостранае. Чашачкі шырока званочкавыя, 1,5—2,5 мм даўжынёй. Пялёсткі бледна-ружовыя, часам бялёсыя, 3—4 мм даўжынёй. Каробачкі прыкметна даўжэй чашачак[2]. Сцёблы ад аслабленых да ўзыходзячых, галіны суквецця з залозістымі валасінкамі. Лісце супраціўнае, без хвосціка. Ліставыя пласціны з цэлымі бакамі, 1-жылкавыя, голыя, блакітнавата-зялёныя. Суквецце даволі шчыльнае, шматкветнае. Пялёсткаў 5. Чашачка 5-лісточкавая, бела-паласатая, з залозістымі валасінкамі. Тычынак звычайна 10. Плод — 4-клапанная каробачка[3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе акрамя захаду і Балкан[4][5][6].
Ва Украіне від расце ў светлых лясах, на камяністых схілах — на Палессі, Прыкарпацці (паміж Днястром і Прутом), нярэдка; у паўночна-заходнім лесастэпе, спарадычна[2].
Галерэя
- Расліна
- Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка. — С. 78. (руск.) (укр.)
- NatureGate . Праверана 11.06.2019. (англ.)
- Plants of the World Online — Kew Science . Праверана 11.06.2019. (англ.)
- Germplasm Resources Information Network . Праверана 11.06.2019. (англ.)
- Euro+Med Plantbase . Праверана 11.06.2019. (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads