Васількоўская (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Васількоўская» (укр.: «Василькі́вська», ⓘ) — 49-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Выставачны Цэнтр» і «Галасіеўская». Да 27 снежня 2011 года была канцавой. Названая па прылеглай да станцыі Васількоўскай вуліцы.
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя дробнага залажэння. Падземная зала з астраўной пасадачнай платформай. Афармленне станцыі выканана ў сучасным тэхналагічным стылі. Па падоўжнай восі станцыі ўстаноўлены «бульварныя» ліхтары, пад якімі знаходзяцца лаўкі для пасажыраў. Платформа з абодвух тарцоў злучаная лесвіцамі і ліфтам для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі з двума падземнымі вестыбюлямі, сумешчанымі з падземнымі пераходамі на Васількоўскай вуліцы і Амурскай плошчы. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
Remove ads
Абсталяванне
У інтэр’еры станцыі ўжытыя даўгавечныя аздобныя матэрыялы. Сцены вестыбюляў і размеркавальных залаў абліцаваныя бэжавым і рудым мармурам, пуцявыя сцены — бэжавым мармурам і сіняй смальтай з цокалем з чорнага габра. Падлога платформенных участкаў і вестыбюляў выканана са шліфаваных пліт граніту Пакастоўскага (шэрага) і Akam Green А (зялёнага), край платформы — з шэрага тэрмаапрацаванага граніту, шутц-лінія — з вохрыстай керамічнай пліткі з аб’ёмнай фактурай, дазваляе адчуць яе людзям з недахопамі зроку. Агароджы ўсходаў на платформу — з труб і лістоў з нержавеючага металу.
Аднаскляпеністая столь платформенных участкаў пафарбаваная белай водаэмульсійнай фарбай. Папярочныя швы зачыненыя алюмініевай рэйкай «Люксалон». Светлавая лінія — па краі платформы ў ліфтаў і падсветка ўздоўж шляхавай сцяны. Асноўная крыніца асвятлення платформы — таршэры па восі станцыі.
Ля лесвіцы ў вестыбюлі размешчаны ліфты для інвалідаў, шахты ліфтаў — з таніраванага шкла і алюмінію.
З вонкавага аздаблення прысутнічаюць толькі выхады з падземных пераходаў з накрытымі павільёнамі. Выхады ўяўляюць сабой парапет, абліцаваны чырвоным гранітам Межырыцкага радовішча. Павільёны — сталёвы каркас, фарбаваны эмалямі тыпу «Металік» светла-шэрага колеру, крыты зверху структураваным сінім полікарбанатам, па баках — шклом «трыплекс». На саміх уваходах усталёваны дзверы тыпу «Метро». Сцены пераходаў абліцаваныя кафляй тыпу «грэс», падлога — са шліфаваных пліт граніту чырвонага колеру.
Пераходы абсталяваны ліфтамі і пад’ёмнікамі для інвалідаў.
Remove ads
Фотаздымкі
- Зала станцыі
- Касавая зала
- Касавая зала
Рэжым працы
Адкрыццё — 05:43, закрыццё — 00:00.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 5:57
- ст. «Церамкі» — 6:02
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 0:05
- ст. «Церамкі» — 0:33
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 23 студзеня 2021. (укр.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 25 лістапада 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads