Кантрактова Плошча (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кантракто́ва пло́шча» (укр.: «Контракто́ва пло́ща», ⓘ) — 17-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Паштова плошча» і «Тараса Шаўчэнкі». Адкрыта 17 снежня 1976 года пад назвай «Чырвоная плошча» ў складзе першай чаргі будаўніцтва Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі. Цяперашняя назва — з 19 кастрычніка 1990 года. Пасажырапаток — 42,1 тыс. чал./суткі (2009 год).
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя плыткага залягання. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. У канструкцыі выкарыстаны звыштонкія калоны з металу, якія нават пры абліцоўванні мармурам выглядаюць незвычайна вузкімі. Зала з двух бакоў злучана з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы. Паўднёвы выхад абсталяваны эскалатарам, падземны пераход выходзіць на Кантрактовую плошчу і вуліцу Спаскую. Паўночны выхад мае лесвіцу, падземны пераход выходзіць на вуліцы Канстанцінаўскую, Верхні вал і Ніжні вал.
Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
Remove ads
Абсталяванне
У архітэктурна-мастацкім вырашэнні станцыі знайшла адлюстраванне гісторыя раёна. У вестыбюлі ўсталявана тэматычнае чаканнае пано, прысвечанае Кіеўскай акадэміі. На сценах, аздобленых ружовым мармурам, усталяваны чаканныя кампазіцыі на геральдычную тэматыку.
Галерэя
- Платформа, від на паўднёвы бок
- Пасадачная платформа
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Падземны вестыбюль — касавая зала
- Дзверцы на шляхавай сцяне, першы пуць
- Дзверцы на шляхавай сцяне, другі пуць
- Чаканнае пано ў паўднёвым вестыбюлі
- Новы выхад са станцыі
Рэжым працы
Адкрыццё — 5:42, закрыццё — 0:10.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 5:51
- ст. «Церамкі» — 5:47
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 0:15
- ст. «Церамкі» — 0:16
Спасылкі
- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 18 мая 2017. (руск.)
- Веб-энциклопедия Киева(недаступная спасылка) (укр.)
- Тоцкі Алег. Метро, якога няма: «Плошча Незалежнасці», «Паштовая плошча» і «Кантрактовая плошча» . // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 14 снежня. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 14 снежня 2012. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads