Лыбідская (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Лыбідская» (укр.: «Ли́бідська», ⓘ) — 27-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Палац Украіна» і «Дэміеўская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Дзяржынская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1]. Да 15 снежня 2010 была канцавой. Пасажырапаток — 28,5 тыс. чал./суткі.
З 2011 года станцыя мае статус «толькі што выяўлены аб’ект культурнай спадчыны», помнік архітэктуры і горадабудаўніцтва, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Асвятленне — светлавая лінія, свяцільні складанай формы з латуневых труб па цэнтры збору. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Лыбідскай плошчай. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Remove ads
Абсталяванне
Досыць неардынарная па сваёй канструкцыі станцыя з вузкімі пілонамі, аднак параўнальна невялікая глыбіня дазволіла раскрыць гэтыя пілоны яшчэ і ў сярэдзіне. У інтэр’еры пілоны зніклі, засталіся кольцы з белага мармуру, якія чаргуюцца са зборам. Усё гэта звязана светлавой лініяй з латуневых труб у цэнтры залы. Шляхавыя сцены абліцаваныя ружовым мармурам.
Архітэктура станцыі мае шмат агульнага з архітэктурай іншых станцый, аднак дзякуючы неардынарным рашэнням, умеламу выкарыстанню аздобных матэрыялаў і сродкаў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, па-свойму індывідуальная.
У падземным пераходзе ля ўваходу на станцыю да пачатку 1990-х гадоў знаходзілася кампазіцыя з барэльефам Ф. Э. Дзяржынскага працы скульптара М. К. Вронскага[2] (не захавалася).
Remove ads
Фотаздымкі
- Цэнтральная зала, выгляд у бок эскалатараў
- Цэнтральная зала
- Свяцільні
- Кампазіцыя ў тарцы цэнтральнай залы
- Кампазіцыя ў тарцы цэнтральнай залы
- Форма «падвойных» пілонаў
- Пасадачная платформа
- Дзверцы на шляхавай сцяне
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Выхад у горад
Расклад адпраўлення цягнікоў
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 05:54
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:57
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 00:27
- ст. «Герояў Дняпра» — 00:18
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 22:17, 22:27, 22:37, 22:47, 22:57, 23:07, 23:17, 23:27, 23:37, 23:47, 23:57, 0:07, 0:17, 0:27
- ст. «Герояў Дняпра» — 22:38, 22:48, 22:58, 23:08, 23:18, 23:28, 23:38, 23:48, 0:08, 0:18
Remove ads
У культуры
Станцыя згадваецца ў песні Кузьмы Скрабіна і групы «Декольте» «Дiвчина з кафешки»:
«I ніби далека, і ніби близька
Дівчина з кафешки на метро „Либідська“I ніби солодка, і ніби гірка
Дівчина з кафешки на метро „Либідська“I ніби висока, і ніби низька
Дівчина з кафешки на метро „Либідська“I ніби глибока, і ніби мілка
Дівчина з кафешки на метро „Либідська“» (укр.)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads